Касцёл Спаслання Святога Духа (Барысаў)

Касцёл у Барысаве

Касцёл Спаслання Святога Духа — мураваны касцёл у горадзе Барысаве. Знаходзіцца на вуліцы Даўмана, 95.

Каталіцкі храм
Касцёл Спаслання Святога Духа
54°12′12″ пн. ш. 28°29′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Барысаў
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Дэканат Барысаўскі
Будаўніцтва 20142019 гады
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя

правіць

Парафія была арганізавана пры капліцы на Кальварыі, заснаванай у XVIII стагоддзі і адноўленай у 2000 годзе па ініцыятыве ксяндза Юзафа Пятушкі. Парафія знаходзіцца ў новай частцы горада, якая вельмі хутка развіваецца.

У 2000 годзе была выдзелена тэрыторыя для будаўніцтва касцёла. У 2006 годзе прыход быў перададзены ў дыяцэзію.

У 2007 годзе былі пабудаваны будынкі першай чаргі — гаспадарчая пабудова і капліца, у якой праводзіліся служэнні.

У 2013 годзе ў дзень Звеставання Найсвяцейшай панны Марыі ксёндз-біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў тэрыторыю пад будаўніцтва касцёла, а 25 мая 2014 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень для будаўніцтва[1].

У 2016 годзе былі ўзведзены сцены.

З 2019 года служэнні праводзяцца ў будынку касцёла. 14 жніўня 2021 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога[2].

Архітэктура

правіць

Праект касцёла задумаў ксёндз Уладзіслаў Лазар, дакументацыю зрабіў інстытут «Барысаўпраект». Пазней пробашч прыхода ксёндз Аляксей Раманчук унёс некаторыя змены ў праект[3].

Пробашчы

правіць
  • Юзаф Пятушка
  • Аляксандр Тарасевіч
  • Аляксей Раманчук

Зноскі

Спасылкі

правіць