Касцёл Сэрца Ісуса (Пераброддзе)
Касцёл Сэрца Ісуса — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Сэрца Ісуса | |
---|---|
![]() | |
55°37′11″ пн. ш. 27°23′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Пераброддзе |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Дэканат | Мёрскі дэканат |
Дата пабудовы | 1933 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1933 годзе з дрэва[1]. Адноўлены ў 2003—2006 гадах.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад двухграннымі пакрыццямі. Будынак накрыты агульным двухсхільным дахам, які мае значны вынас на фігурных кранштэйнах і пластычны выгін над карнізам і пераходзіць у гранёнае пакрыццё апсіды. Сілуэт храма ўзбагачаюць двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, надбудаваная над франтальным фасадам, і чатырохгранная шатровая сігнатурка над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках[2].
Зноскі
- ↑ Мёры — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- ↑ ПЕРАБРОДСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.
Спасылкі
правіць- Касцёл Сэрца Ісуса (Пераброддзе) на сайце Глобус Беларусі (руск.)