Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Быстрыца)

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа, Быстрыца — помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны ў сярэдзіне XVI ст. па загаду польскага караля Жыгімонта I у в. Быстрыца (Астравецкі раён). У 1760 годзе перабудаваны ў стылі ракако.

Славутасць
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Bystryca, Aŭgustynski. Быстрыца, Аўгустынскі (1871).jpg
54°48′03″ пн. ш. 25°52′57″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія

ГісторыяПравіць

Першы касцёл канонікаў рэгулярных у Быстрыцы, адзін з першых у ВКЛ, заснаваў у 1390 годзе кароль Ягайла і запісаў яму фундуш. У канцы XIV — пачатку XVI ст. пры касцёле дзейнічаў кляштар белых аўгусцінаў.

У 1523 годзе фундацыяй караля Жыгімонта Старога быў пабудавана, напэўна, новы будынак касцёла. У 1760-м годзе перабудаваны Ёганам Крыштафам Глаўбіцам.

У 1865 годзе Быстрыцкі Крыжаўзвіжанскі касцёл перадалі пад праваслаўную царкву. Як праваслаўная царква ён праіснаваў больш за 50 гадоў. У 1918—1926 гадах будынак вернуты каталікам і рэканструяваны па першапачатковым прызначэнні.

АрхітэктураПравіць

Аднанефны дзвюхвежавы з пяціграннай апсідай (да яе з поўначы прыбудавана сакрысція) мураваны храм мае сіметрычна-восевую падоўжаную кампазіцыю. У сілуэце будынку дамінуюць две чатырох’ярусныя вежы галоўнага фасада, лёгкія і струменістыя па архітэктарнай трактоўцы (вязкі пілястраў, скразная аркатура вежаў, высокія нішы). Вежы аб’яднаны трохвугольным шчытом, за якім схаваны двухсхільны (вальмавы над апсідай) дах. Вертыкальнасць фасаду з увагнута-пукатымі хвалістымі плоскасцямі сцен і карнізнымі паясамі падкрэслівае гарызантальная рустоўка цокаля. Бакавыя фасады і апсіда вырашаныя плоскасна, сіметрычна расчлянёны парамі арачных акон і тонкімі падвойнымі лапаткамі ў прасценках, апяразаны прафіляваным антаблементам. Зала касцёлу перакрытая цыліндрычным на папружных арках скляпеннем, якое пераходзіць у конху апсіды, сакрысція — цыліндрычным з распалубкамі. Скляпенні дэкарыраваны арнаментальнай размалёукай XIX ст. Сцены крапаваны падвойнымі канеліраванымі пілястрамі, завершаны моцным прафіляваным антаблементам. Пластыка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'еру — галоўны алтар, разгорнуты па гранях апсіды і падзелены крапаваным антаблементам на два ярусы. Складаная калонна-пілястравая кампазіцыя першага ярусу, выкананая з карычневага стука і з пазалотай на капітэлях, фланкіраваная дзвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў. У адным барочна-ракайльным стылі зробленыя і два меншыя па маштабе кулісныя алтары. Над уваходам хоры абмежаваныя крывалінейным філёнгавым парапетам.

Помнік рэспубліканскага значэння.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць