Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Целяханы)

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Леніна, 35.

Каталіцкі храм
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
52°31′11″ пн. ш. 25°50′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Целяханы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Дата пабудовы 1823
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

 
Касцёл 1910—1939 гадах
 
Касцёл 1917 год

Мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1823 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў адабраны ў вернікаў і выкарыстоўваўся як кіназала, да якой была дабудавана пляцоўка для танцаў.

Казімір Свёнтэк разам з вернікамі прадпрымаў намаганні, каб вярнуць святыню, але па прычыне высокіх коштаў, выстаўленых Міністэрствам культуры, справа не была вырашана.

Будынак быў выкуплены бізнесмэнам з Баранавічаў і стаяў 5 гадоў у заняпадзе. У 2018 годзе дыяцэзія выкупіла будынак у Івацэвіцкага райвыканкама і распачала працы па яго аднаўленні[1].

14 верасня 2019 года біскуп Антоні Дзям’янка цэлебраваў першую імшу ў адноўленым касцёле[2].

Зноскі

Пробашчы правіць

  • кс. Тадэвуш Шэшка

Спасылкі правіць