Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Мінск)

Мінск

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Мінску, які размяшчаецца на Кальварыйскіх могілках, дзякуючы гэтаму таксама мае назву «кальварыйскі касцёл»[1].

Каталіцкі храм
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
Belarus-Minsk-Church of Exaltation of the Holy Cross-11.jpg
53°54′32″ пн. ш. 27°30′17″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Канфесія каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўніцтва 18391841 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Д000049шыфр 711Д000049
Стан дзейнічае

Адміністрацыйна адносіцца да кальварыйскага дэканату Мінска-Магілёўскай архіепархіі[2]. Помнік архітэктуры ў неагатычным стылі, уключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].

ГісторыяПравіць

 
Касцёл у 1914 годзе
 
Інтэр'ер касцёла да 1914 года

Першы каталіцкі храм на месцы сучаснага касцёла быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, калі Кальварыйскія могілкі размяшчаліся далёка за гарадской рысай Мінску[4]. Касцёл быў «драўляны, на падмурку», меў дзве высокія трох'ярусныя вежы. На могілках кармелітскага ордэна, чый манастыр знаходзіўся ў Мінску, арганізавалі «кальварыю», гэта значыць Крыжовы шлях з капліцамі ў месцах стаянняў.

У 1798 годзе пасля стварэння Мінскай епархіі, Кальварыйскі касцёл перайшоў да мінскіх францысканцаў, а могілкі сталі агульнагарадскімі каталіцкімі могілкамі.

У 1836 года струхлелы драўляны будынак быў разабраны, а на яго месцы ў 1839—1841 гадах ішло ўзвядзенне мураванага храма ў неагатычным стылі. У 1842 годзе храм быў асвячоны.

У 1930-я гг. Крыжаўзвышанскі храм застаўся адзіным дзеючым у Мінску, але нават у ім не было плябана. Аднак перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў зачынены і ён. Набажэнствы аднавіліся падчас нацысцкай акупацыі Мінску, але адразу пасля заканчэння вайны будынак быў прыстасаваны пад майстэрні. У 1980 годзе касцёл быў вернуты вернікам і стаў першым у паваенны час дзейсным каталіцкім храмам у горадзе, тады ж ён быў адрэстаўраваны.

АрхітэктураПравіць

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа аднанефны, з прамавугольнай апсідай, перакрыты цыліндрычным, з распалубкамі, скляпеннем, пад двухсхільным дахам[4]. Дзве маленькія капліцы, прыбудаваныя да бакавых фасадаў, утвараюць нешта накшталт невялікага трансэпта. Галоўны ўваход мае выгляд спічастага партала, над ім знаходзіцца вежа-званіца.

У крыпце пад касцёлам пахаваны мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.

Зноскі

СпасылкіПравіць