Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак (Слонім)

Слонім

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак — помнік архітэктуры класіцызму. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Слоніма (сучасная вуліца Чырвонаармейская).

Касцёл
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак
53°05′13,32″ пн. ш. 25°19′22,21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Канфесія каталіцызм
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 1801
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000516шыфр 413Г000516
Map

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1669 г., у 1801 г. на месцы былых драўляных пабудоў узведзены мураваныя. Ансамбль ордэна ўключаў Крыжаўзвіжанскі касцёл (не захаваўся) і жылы корпус.

У 1920-1930-я гады ў жылым корпусе размяшчалася польская настаўніцкая семінарыя, пасля Другой Сусветнай вайны — сярэдняя школа № 1.

Архітэктура правіць

Касцёл — манументальнае дзвюхвежавае збудаванне. Яго фасады былі ўпрыгожаны каланадай, у інтэр'еры — сюжэтныя фрэскавыя размалёўкі.

Да касцёла прымыкаў жылы корпус — 2 павярховы Г-падобны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Пластыку фасадаў вызначаюць арытмічна размешчаныя лапаткі. Планіроўка галерэйная. Захаваліся часткова скляпеністыя перакрыцці. Пад будынкам на ўсю даўжыню размешчаны скляпеністыя падвалы, таксама мелі галерэйную планіроўку.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 674.

Спасылкі правіць