Касцёл Унебаўзяцця Божага і кляштар місіянераў (Вільнюс)
Касцёл | |
Касцёл Унебаўзяцця Божага Kościół Wniebowstąpienia Pańskiego | |
Касцёл Узнясення Гасподняга (галоўны фасад) | |
54°40′36,22″ пн. ш. 25°17′46,45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | |
Канфесія | каталіцтва |
Тып будынка | кляштарны касцёл |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Іаган Крыштоф Глаўбіц |
Дата заснавання | 1695 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | не дзейнічае |
![]() |
Касцёл Унебаўзяцця Божага і кляштар місіянераў (літ.: Viešpaties Dangun Žengimo bažnyčia, літ.: Misijonierių bažnyčia, польск.: Kościół Wniebowstąpienia Pańskiego, польск.: Kościół Misjonarzy) — рымска-каталіцкі культавы комплекс у Вільнюсе. Размяшчаецца ў Старым горадзе па вуліцы Субачаўс, 26 (Subačiaus g. 26). Закладзены ў 1695 годзе. Ансамбль касцёла, колішнія будынкі кляштара місіянераў, палаца, афіцыны, гаспадарчай пабудовы і агароджы, якія займаюць плошчу 21 803 м², з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны нацыянальнага значэння; код у Рэгістры культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі 17068[1]; код храма — 27327 [2].
ГісторыяПравіць
Фундаваны ў 1685 годзе біскупам А. Катовічам. У 1687 годзе жонка віленскага ваяводы К. Радзівіл пабудавала капліцу. Касцёл заснаваны ў 1695 годзе інфлянцкім войскім Я. Т. Плятэрам з жонкай Аляксандрай, падтрымаў фундацыю новагародскі кашталян А. Навасельскі. Касцёл асвячоны ў 1730 годзе пад тытулам Унебаўзяцця Дзевы Марыі. У 1750—1754 гадах І. К. Глаўбіц выканаў праект рэканструкцыі фасадаў у формах віленскага барока, рэалізаваны ў 1755—1756 гадах[3].
У 1844 годзе касцёл быў зачынены і парафія яго была прыпісана да касцёла Святых Янаў. Разны драўляны алтар і амбон былі перавезены ў касцёл у Эйшышках. У 1859 годзе (паводле іншых звестак у 1860 годзе) храм быў адноўлены, прыведзены ў належны выгляд за сродкі прыватных асоб (рамонтнымі работамі кіраваў архітэктар Ян Вішнеўскі, у дэкарыраванні касцёла ўдзельнічаў кракаўскі мастак Канстанцін Маераноўскі) і ў 1862 годзе зноў адкрыты для богаслужэння. Касцёл служыў пахавальняй сямейства Плятэраў.
Кляштар быў зачынены ў 1865 годзе[3]. Яго будынак быў адведзены пад сховішча фондаў Літоўскага нацыянальнага музея. 3 19 мая 1993 касцёл належыць Віленскай арцыбіскупскай курыі[3]; часова будынкам працягвае карыстацца Літоўскі нацыянальны музей.
АрхітэктураПравіць
Найбольш блізкі аналаг сярод работ архітэктара — вежы і шчыты полацкай Сафіі. Адтуль жа, відаць, паходзіць своеасаблівая 5-нефавасць віленскага касцёла — да традыцыйных 3 нефаў дабудаваны 2 пары капліц. У інтэр’еры 7 скульптурных алтароў сярэдзіны 18 ст., мемарыяльныя помнікі Міхала, Кацярыны і Рафала Яленскіх. Ансамбль кляштара складаецца з 4 будынкаў, якія прылягаюць да вуглоў і прэсбітэрыя касцёла і ў асноўным сфарміраваўся ў 1739—1751 (найбольш ранні — двор Сангушкаў сярэдзіны 17 ст.). У 1745 годзе смаленскі біскуп Б. Гасеўскі фундаваў шпіталь з капліцай Св. Альжбеты[3].
Зноскі
- ↑ Vilniaus misionierių vienuolyno statinių ansamblis (літ.) . Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 17 чэрвеня 2015.
- ↑ Viešpaties Dangun Žengimo bažnyčia (літ.) . Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 17 чэрвеня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Віленскі кляштар місіянераў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
ЛітаратураПравіць
- Віленскі кляштар місіянераў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.