Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (Скідзель)
Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай — каталіцкі храм у горадзе Скідзелі (Гродзенскі раён). Размешчаны ў парку, па адрасе вул. Зарэчная, 40. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Касцёл | |
Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай | |
---|---|
53°35′46,94″ пн. ш. 24°15′49,51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Благачынне | Дэканат Гродна-Усход |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1870 |
Дата пабудовы | 1870 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Д000217 |
Гісторыя
правіцьКасцёл у стылі неаготыкі быў пабудаваны ў 1870-х гадах[1][2] сям’ёй князёў Чацвярцінскіх на тэрыторыі свайго сядзібнага комплексу, які знаходзіўся на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка. Да 1939 года быў прыдворным касцёлам гэтай сям’і, Мясцовыя жыхары называлі яго «княжацкі касцёл». Пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і як капліца святыня далучана да парафіі Кашубінцы.
Падчас вайны быў зачынены. Пасля 1945 года у ім доўгі час размяшчаліся ваенкамат і курсы кіроўцаў. У 1980-х гадах будынак не выкарыстоўваўся. У 1990 годзе прыхаджане касцёла правялі касметычны рамонт будынка[3]. Плябанія, аднапавярховы будынак з чырвонай вонкавай цэглы, была перабудавана пад жылы дом. У 1991 годзе будынак святыні нарэшце вярнулі парафіянам, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка пад хорамі. У 1993 годзе ў адбудаванай святыні ўрачыста прайшла першая служба.
Архітэктура
правіцьПрамавугольная ў плане святыня з пяціграннай апсідай. Касцёл каменны з чырвонай цэглы, аднанефны з трохбаковай алтарнай часткай. Галоўны фасад неатынкаваны, фланкаваны дзвюма круглымі вежамі-званіцамі. З паўночнага боку пазней прыбудавана сакрысція. Касцёл накрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Залавы інтэр’ер перакрыты зоркавымі неагатычнымі скляпеннямі. У галоўным алтары ізноў змешчаны тытульны абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, намаляваны ў 1991.
Перад уваходам у касцёл размяшчаецца тэраса з трынаццаццю прыступкамі. Дзве цагляныя вежы ўпрыгожаны металічнымі крыжамі[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (Скідзель) на сайце Radzima.org
- ↑ Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (Скідзель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ а б Костел Внебовзятия Божьей Матери в г. Скидель (руск.)
Спасылкі
правіць- Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (Скідзель) на сайце Radzima.org
- Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (Скідзель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Костёл Вознесения Девы Марии в Скиделе: шестой выпуск видеопроекта «Нулевой километр» Архівавана 11 ліпеня 2014. (руск.)
- slowo.grodnensis.by