Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Вільнюс)

Віленскі Марыінскі касцёл францысканцаў лічыцца адным з першых гатычных сакральных храмаў ВКЛ.

Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вільнюсе
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вільнюсе
54°40′46,30″ пн. ш. 25°16′50,42″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Вільнюс
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Архідыяцэзія Вільнюса
Архітэктурны стыль барока
Першае згадванне 1392
Будаўніцтва ???—1435 гады
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

1435 — збудаваны манахамі-францысканамі.

XVIII стагоддзе — перабудаваны ў стылі Віленскага барока.

1998 — рэстаўраваны.

АрхітэктураПравіць

 
Майсей Ляйбоўскі. Фрагмент касцёла францысканцаў у Вільні. Пач. ХХ ст.

Касцёл належаў ордэну францысканцаў, якім адным з першых стала атабарыўся ў Вільнюсе, таму мураваны касцёл з'яўляецца адным з першых помнікаў мураванага гатычнага манастырскага храмабудаўніцтва ў Вільнюсе і ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім.

Храм амаль без змен захаваў сваю першапачатковую гатычную структуру: гэта трохнефная бязвежавая базіліка, прычым два бакавыя больш вузкія нефы ніжэйшыя па вышыні, што адрознівае яго ад пазнейшых залявых храмаў ордэна бернардзінцаў у Вільнюсе і Каўнасе.

СпасылкіПравіць