Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі (Казловічы)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі — рымска-каталіцкі храм у в. Казловічы (Гродзенскі раён). Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Славутасць
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі (Казловічы).
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі (Казловічы).
53°40′28″ пн. ш. 24°01′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Усход
Благачынне Дэканат Гродна-Усход
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Гісторыя правіць

Касцёл у в. Казловічы пабудаваны ў першай палове ХIХ ст., у 1859 адноўлены мясцовай землеўладальніцай графіняй Светчынай, з роду Біспінгаў. Быў забраны ў католікаў і перароблены ў праваслаўную царкву. Вернікі былі далучаны да Азёрскай парафіі. У 1920 святыня была пераасвечана ў рымска-каталіцкі касцёл пад падвойным тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Андрэя Баболі Мучаніка. У 1920-22 адбывалася перабудова святыні, былі дабудаваны дзве чацверыковыя вежы. Парафія Казловічы атрымала свайго пробашча ў 1923 годзе, у 1939 колькасць вернікаў у казловіцкай парафіі перавышала 1000 чалавек.

Ксёндз Станіслаў Смялоўскі быў пробашчам парафіі з 1948 года, памёр у 1964 годзе, пасля яго смерці вернікі засталіся без святара. 12 верасня 1969 касцёл быў зачынены паводле рашэння Гродзенскага райвыканкама, больш-менш каштоўныя рэчы перавезлі ў пабернардынскі касцёл у Гродне, а ў Казловічах са святыні зрабілі збожжасховішча, якое доўгі час пуставала і з цягам часу ператварылася ў паўразбураны будынак.

Адраджэнне касцёла пачалося толькі ў 1989 годзе. 16 мая 1990 года, на свята св. Андрэя Баболі (парафіяльнае свята), адбылася першая служба.

Архітэктура правіць

Касцёл уяўляе сабой кубападобны аб’ём пад чатырохсхільным бляшаным дахам, да якога дабудаваны нартэкс з хорамі пад дзвюма чацверыковымі дэкаратыўнымі вежамі, а таксама паніжаная прамавугольная апсіда з сакрыстыяй. Святыня арыентавана алтаром на ўсход, таму да дарогі яна павернута апсідай.

Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной дашчанай столлю, якую падтрымліваюць чатыры слупы, утвараючы трохнававую прастору. У святыні тры драўляныя алтары: у галоўным змешчаны абраз Маці Божай Чанстахоўскай, у левым — абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Уладара Сусвету, а ў правым — тытульны абраз св. Андрэя Баболі. Вітражы былі створаны ў 1996 годзе. Касцёльны ўчастак абнесены штакетнай агароджай.

Літаратура правіць

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Спасылкі правіць