Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Адамавічы)

Касцёл Святой Тэклі ці Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі — помнік архітэктуры класіцызму ў в. Адамавічы Гродзенскага раёна.

Касцёл
Касцёл Святой Тэклі
53°41′29,56″ пн. ш. 23°43′58,34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Адамавічы
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 18541855 гады
Map

Гісторыя правіць

У 1582 годзе была створана рымска-каталіцкая парафія ў Ліпску, да якой належалі вернікі з Адамавічаў. Пасля гэтыя землі ўвайшлі ў склад Усходняй Прусіі. У 1799 годзе, калі колькасць вернікаў пачала ўсё больш расці, паўстаў праект утварэння парафіі ў Адамавічах. Прускі кароль загадаў уключыць сюды вёскі Сакольскай, Адэльскай парафій і Кузніцы. Першы касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паўстаў у 1800 годзе на сродкі парафіян. Будынак быў узведзены з драўніны і накрыты гонтамі. На даху знаходзіўся драўляны купал з жалезным крыжам, а ў сярэдзіне купала вісеў невялікі звон. У франтоне касцёла быў бабінец, таксама накрыты гонтамі. У галоўным алтары знаходзіўся табэрнакулюм, выкананы з паліхраміраванай драўніны. У 1824 годзе дах касцёла накрылі чарапіцай, якая не была пакрыта вапнай, таму вада пранікла ўнутр будынка і разбурыла яго.

27 ліпеня 1854 года быў умураваны вуглавы камень пад новую святыню. Новы касцёл меў быць пабудаваны агульным коштам ураду і парафіян. Сённяшні касцёл збудаваны з цэглы[1], будаўніцтва было закончана ў 1855 годзе[2].

Падчас Другой сусветнай вайны касцёл часткова знішчаны. Цалкам былі разбураны вежа, хоры і старадаўнія арганы. У 1950-56 гады ў касцёле не было святара. Ксёндз Казімір Арлоўскі знаходзіўся ў турме, а пасля выхаду з яе ўлады перашкаджалі яму выконваць працу.

У 1994 годзе касцёл быў адноўлены.

Архітэктура правіць

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма сплучае прамавугольны аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Над асноўным аб’ёмам над яго франтальным фасадам квадратная ў плане двух’ярусная чацверыковая званіца, завершаная чатырохгранным шатром. Над арачным парталам цэнтральнага увахода скульптурная выява Святой Тэклі — патранесы касцёла. Гладкія атынкаваныя і пабеленыя фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору. Сцены храма атынкаваны, дэкарыраваны пілястрамі, аконныя праёмы арачныя ў ліштвах.

Касцёл абнесены бутавай агароджай з вуглавымі капліцамі і 3-слупавай брамай, абсаджаны невялікім скверам.

Інтэр’ер правіць

Інтэр’ер зальны. Унутраная прастора падзелена арачнымі прасветамі на малітоўную залу, апсіду з бакавымі сакрысціямі, над 3-камерным нартэксам хоры. У храме тры стукавыя алтары, насычаныя класічнай ордэрнай пластыкай са скульптурамі анёлаў, узнятымі пад плоскую столь.

У Адамавіцкім касцёле знаходзіцца можа адзіная ікона ў стылі мадэрн (сецэсіі) на Гродзеншчыне, якую напісаў у 1940 мастак Глогер — абраз высокага эстэтычнага ўзроўню.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць