Касцёл і кляштар дамініканцаў (Дзярэчын)

Касцёл і кляштар дамініканцаў — комплекс у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна.

Касцёл і кляштар
Касцёл і кляштар дамініканцаў
Кляштар на малюнкуН. Орды
Кляштар на малюнкуН. Орды
Краіна  Беларусь
Вёска Дзярэчын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Заснавальнік Канстанцін Палубінскі
Будаўніцтва 1690
Стан страчаны ў 1880-х

Гісторыя правіць

У 1618 пісар слонімскі земскі Канстанцін Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне Успенскі касцёл і кляштар дамініканцаў, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка і шпіталь.

Мураваны касцёл пабудаваны ў 1690 годзе у стылі барока на месцы драўлянага храма 1618 года. Касцёл згарэў у сярэдзіне XIX стагоддзя. Сам кляштар існаваў у XVII — пачатку XX стагоддзяў.

Архітэктура правіць

Прамавугольнае ў плане трохнефнае базілікальнае збудаванне з пяццю прыбудаванымі да галоўнага нефа капліцамі (две з іх завяршаліся купаламі). Галоўны фасад быў упрыгожаны вязкамі пілястраў, якія падзялялі яго на тры часткі і завершаныя трохвугольным франтонам. Сцены расчлянялі арачныя аконныя праёмы. У інтэр'еры былі фрэскі на біблейскія сюжэты, надмагіллі з разнымі картушамі і скульптурамі.

Перад касцёлам знаходзіліся злева вежа-званіца, справа гадзіннікавая вежа — квадратнае ў плане двух'яруснае збудаванне з рысамі стылю барока, завершанае складаным па малюнку купальным дахам з чатырма люкарнымі і высокім шпілем.

Да касцёлу прылягаў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII ст. складаны па канфігурацыі плана 2—3-павярховы кляштарны будынак. Рытм фасадаў кляштару стварала сетка аконных прамавугольных праёмаў. З гандлёвай плошчай Дзярэчына комплекс злучаўся складанай па малюнку трохчасткавай барочнай брамай.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць