Касцін Курэля

румынскі футбаліст і трэнер

Касцін Курэля (рум.: Costin Curelea, нар. 11 ліпеня 1984, Бухарэст) — румынскі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе ЧФР (Клуж).

Футбол
Касцін Курэля
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 ліпеня 1984(1984-07-11)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Румынія
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Румынія ЧФР
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2013 Румынія Спартул (Бухарэст) 254 (82)
2013   Беларусь Дынама (Мінск) 14 (6)
2013—2016 Румынія КСУ (Краёва) 56 (13)
2016—2017 Румынія Валунтары 15 (0)
2018— Румынія Акадэміка (Клінчэнь) 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Румынія Румынія (да 21) 11 (2)
2011 Румынія Румынія 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2018—2020 Румынія Акадэміка (Клінчэнь) трэнер
2020 Румынія ЧФР (Клуж) трэнер
2021 Турцыя Кайсерыспор трэнер
2021— Румынія ЧФР (Клуж) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Спартул» з Бухарэста. З 2003 года на працягу дзесяці гадоў выступаў за гэты клуб. Неаднаразова станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды.

У сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[2]. У «Дынама» хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. У ліпені 2013 года арэнда скончылася, і нягледзячы на намаганні мінскага клуба выкупіць іграка, Курэля вярнуўся ў Румынію[3].

Пасля вяртання перайшоў у клуб КСУ з другога па рангу дывізіёна чэмпіянату Румыніі. Разам з КСУ выйграў Лігу II і выйшаў у элітны дывізіён, дзе гуляў за клуб з Краёвы на пацягу двуз сезонаў. У сезоне 2016/17 выступаў у Лізе I за «Валунтары». У студзені 2018 года стаў іграком клуба Лігі II «Акадэміка» (Клінчэнь), з лета таго ж года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў клубе.

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Румыніі. У 2011 згуляў адзін матч за нацыянальную зборную.

Трэнерская кар’ера правіць

З 2018 года працаваў трэнерам у «Акадэміцы», а ў маі 2020 года стаў памочнікам Дана Петрэску ў ЧФР. У студзені 2021 года ўслед за ім адправіўся ў турэцкі «Кайсерыспор», які пакінуў ужо ў лютым 2021 года пасля звальнення Петрэску. У жніўні 2021 года зноў стаў яго памочнікам у ЧФР.

Зноскі

Спасылкі правіць