Кася Іофе
Кася Іофе, раней Кацярына Глухоўская (нар. 2 чэрвеня 1995, Мінск) — беларуская паэтка, празаік, псіхатэрапеўтка, перакладчыца, даследчыца беларускай літаратуры і літаратурны крытык. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2021)[1]. Заснавальніца фэсту «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі»). Адна з галоўных арганізатарак фэсту Letucień. Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок».
Кася Іофе | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1995 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, псіхолаг, літаратурны крытык, паэт, перакладчык, літаратуразнавец |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьВучылася ў філалагічным класе Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, бакалаўр медыцынскай псіхалогіі (вывучала медыцынскую псіхалогію на факультэце філасофіі і сацыяльных навук)[2][3].
Атрымала спецыялізацыі па тэрапіі мастацтвам і творчасцю (арт-тэрапіі) ў Балгарыі і Украіне ад EEATA (East-European Art-Therapy Association; EEATA), у Амерыцы (Універсітэт Каліфорніі) ды Індыі (курс па рэабілітацыйнай і рэкрэацыйнай ёзе і тэхніках Artistic Yoga у працы з пацыентамі шпіталяў, ашрам у Дэвалапуру, пад Місорам).
Працавала ў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, псіхолагам, рэдактарам інфармацыйных парталаў мінскага клубнага дома «Open Soul» па рэабілітацыі людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі.
Жыве ў Кракаве (Польшча). Вучылася ў Кракаве ў Ягелонскім універсітэце на магістратурах па ахове грамадскага здароўя[2], літаратурнай крытыцы і юдаістыцы[1].
З’яўляецца актывісткай таварыства «Беларусы ў Кракаве», арганізатаркай культурных мерапрыемстваў і паэтычных спатканняў ад European Solidarity Corps i навуковай фундацыі Nausika. Вяла заняткі з арт-тэрапіі ў псіхіятрычным шпіталі імя доктара Ёзафа Бабіньскага (Szpital Kliniczny im. dr. Józefa Babińskiego w Krakowie). На валанцёрскіх асновах праводзіла анлайн-кансультацыі для ахвяр гвалту ў Беларусі ў 2020—2022 гадах сябра Шматкультурнага цэнтру Кракава па дапамозе бежанцам і мігрантам, Квіровага цэнтру Культуры ў Кракаве, Кракаўскай школы паэзіі імя Аляксандра Фрэдры, мінскіх ініцыятыў «Ідэнтычнасць і Права», «ИМЕНА», «Human Constanta», мінскага КД Open Soul па дапамозе людзям з цяжкімі хранічнымі псіхічнымі разладамі[1].
З 2022 года заснавальніца і арганізатарка «Фестывалю культуры ў эміграцыі», які праходзіць раз на год у Кракаве[4].
У 2023 годзе заснавала Беларускае таварыства «Крок». Адна з галоўных арганізатарак фэсту Letucień.
Творчасць
правіцьПершы верш напісала ў 12 гадоў[5]. Друкуецца з 2009 года. Яе вершы перакладзеныя на іншыя мовы, апублікаваныя ў літаратурных часопісах «Мишпоха», «Дзеяслоў»[6], «Верасень», «Маладосць» і інш.. Песні на яе вершы выконваюць музычныя гурты «S°unduk», «Адарвірог», «Апоўначы», «Isna Trio», «Агатка»[1]. Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануе ўключыць яе вершы ў выданне анталогіі сучаснай беларускай паэзіі.
У чэрвені 2022 года выступала як вядоўца на творчай імпрэзе «Мультыкультурная ноч паэзіі» (Кракаў, Польшча) — вечар чытання паэзіі польскай, украінскай і беларускай, у рамках фестывалю «Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюса»[7].
Аўтар кнігі «Калі дрэва растуць з галавы» (выдавецтва «Галіяф») і самвыдатаўскай кнігі «Белы леў» (прэмія I ст. конкурсу маладых літаратараў у намінацыі «Духоўная спадчына Беларусі»).
Перакладае з польскай, рускай, беларускай моў, а таксама з нямецкай і ідыш. Удзельніца міжнароднай перакладчыцкай творчай праграмы Rozstaje.art.
Узнагароды
правіцьЗ’яўляецца фіналісткай паэтычных конкурсаў імя Ларысы Геніюш (2009), імя Чэслава Мілаша (2011), «Брамамар» (2014)[1].
- 2020 год — творчасць адзначаная ўзнагародай «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў».
- 2021 год — пераможца Міжнароднага паэтычнага фестывалю імя Міхася Стральцова ў намінацыі «Дэбют»[8]
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Новыя сябры Беларускага ПЭН-цэнтра(недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ а б Мікуліч М. Крытэрый — талент. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 19 сакавіка 2021. — В. 5116. — № 11. — С. 4.
- ↑ Кася Иоффе (руск.). Полутона. Праверана 24 жніўня 2021.
- ↑ Прадстаўніца беларускай дыяспары Кася Іоффе арганізуе Фестываль Культуры ў Эміграцыі . Беларускае Радыё Рацыя (29 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2023. Праверана 29 мая 2023.
- ↑ Olga Wójcik. Bialoruska literatura dla dzieci (польск.)(недаступная спасылка). Radio z QLTURĄ (23 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
- ↑ Кася Іофе (№109) . Дзеяслоў. Праверана чэрвень 2020.
- ↑ Wielokulturowa Noc Poezji . Insrytut Kultury Willa Decjusza (12 чэрвеня 2022). Праверана 19 красавіка 2022.
- ↑ Віртуальны фестываль, дзень першы: у Мінску адкрыліся юбілейныя "Вершы на асфальце"(недаступная спасылка). СПБ (21 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2021. Праверана 24 жніўня 2021.
Літаратура
правіць- Лысенка Д. Бесперапыннасць падчас спакою // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 12 сакавіка 2021. — В. 5115. — № 10. — С. 16.
- Мікуліч М. Крытэрый — талент. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 19 сакавіка 2021. — В. 5116. — № 11. — С. 4.
Спасылкі
правіць- Olga Wójcik. Bialoruska literatura dla dzieci (радыёперадача з удзелам Касі Іофе) (польск.). Radio z QLTURĄ (23 жніўня 2021). Праверана 7 жніўня 2021.