Касіяпея (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Касіяпея, міфалогія)

Касіяпе́я (стар.-грэч.: Κασσιόπεια), Касіёпа (Κασσιόπη), Касіе́пея (Κασσιέπεια, больш старажытная форма) — у грэчаскай міфалогіі[1] жонка Кефея, маці Андрамеды. Бацькам Касіёпы быў Араб (Ἀράβιος), сын Гермеса; яна (або іншая Касіяпея) лічылася таксама жонкай Фенікса.

Кароль Эфіопіі Кефей і Касіяпея дзякуюць Персея за выратаванне іх дачкі Андрамеды, La Délivrance d’Andromède (1679) П'ер Міньяр, Луўр

Уступіла ў спрэчку з нерэідамі (паводле Арата, з Дарыдай і Панопай), хвалячыся, хто прыгажэй усіх на свеце[2] (або што яе дачка прыгажэйшая за нерэід[3], або менавіта прыгажэй за Амфітрыту). Пасейдон наслаў на Эфіопію паводку і пачвару[4].

Разам з Кефеем, Андрамедай і Персеем Касіёпа была змешчана на небе ў выглядзе сузор'я[5]. Прычым, Касіяпея атрымала пакаранне — была змешчана на неба да гары нагамі седзячы на троне. Месцам дзеяння міфа пра Андрамеду ў старажытных з'яўляецца або Месапатамія, або Эфіопія. Гэта паказвае або на ўсходняе паходжанне міфа пра Касіёпу, або на пазнейшае прывязванне грэкамі Касіёпы і іншых міфічных герояў да ўсходніх краін з прычыны падабенства іх імёнаў з імёнамі некаторых усходніх мясцовасцей ці народаў.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.626, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.300
  2. Арат. З'явы 658; Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 16, са спасылкай на «Андрамеду» Сафокла; Гігін. Астраномія II 10; Нон. Дзеянні Дыяніса XLI 236
  3. Гігін. Міфы 64
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 4, 3
  5. Псеўда-Эратасфен. Катастарызмы 16
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).