Катажына Астрожская з Любамірскіх
Катажына Астрожская з Любамірскіх (1582 — 1612) — польская шляхцянка, уладальніца Пракоціма (1598—1612).
Катажына Астрожская з Любамірскіх | |
---|---|
![]() Партрэт Кацярыны Астрожскай невядомага аўтара. 1597 | |
Нараджэнне | XVI стагоддзе |
Смерць | 1611 |
Род | Любамірскія |
Бацька | Себасцьян Любамірскі[d][1] |
Маці | Ганна з Браніцкіх[d] |
Муж | Януш Астрожскі[1] |
Біяграфія
правіцьПаходжанне
правіцьЯе бацькамі былі Себасцьян Любамірскі (пам. 1613) і Ганна з Браніцкіх з Рушчы (пам. 1639). Катажына была сястрой кракаўскага ваяводы і вялікага маршалка кароннага Станіслава і добчыцкага старосты Іахіма Любамірскага .
Яе сёстры: Соф’я (1585—1612) — з 1602 г. жонка Мікалая Алясніцкага (1558—1629), кашталяна малапольскага; Барбара — з 1611 года жонка Яна Зебжыдоўскага (пам. 1641), палкоўніка кароннага войска; Крысціна (пам. 1645) — жонка Станіслава Канецпольскага (пам. 1646), гетмана польнага кароннага.
Шлюб
правіцьЯе мужам стаў у 1597 годзе ўдавец Сусаны Сэрэдзі (1566—1596), князь Януш Астрожскі (1554—1620), сын Соф'і Астрожскай (нар. Тарноўскай) , кашталян кракаўскі з 1593 года, ваявода валынскі, які ажаніўся з Тэафілай Тарла пасля яе смерці ў 1612 годзе.
Яна стала мачыхай для дачок Сусаны: Элеаноры (1582—1618) і Ефрасінні (пасля 1582—1628) Астрожскіх. Першая стала жонкай Гераніма Язлавецкага , ваяводы падольскага, а ў 1609 годзе жонкай Яна Ежы Радзівіла (1588—1625), а другая — кашталяна валынскага Аляксандра Заслаўскага. Мела сына Януша Астрожскага (1607—1618). Калі яна памерла ў 1611 годзе, яе сыну было чатыры гады.
У 1620 годзе муж Януш Астрожскі з-за адсутнасці спадчынніка мужчынскага полу завяшчаў маёнтак сваёй дачцэ Ефрасінні, жонцы Аляксандра Заслаўскага (іншая лінія роду Астрожскіх — далей князі Заслаўскія-Астрожскія).
У мастацтве
правіцьПостаць Катажыны Любамірскай адлюстраваў Ян Матэйка на гравюры ў выданні «Ubiory w Polsce 1200—1795, 1576—1586, мал. 51». Партрэт Катажыны Астрожскай, у дзявоцтве Любамірскай, напісаны ананімным мастаком канца XVI ст., знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 357.
Літаратура
правіць- Polski Słownik Biograficzny (t. 18)
- WitoldW. Kłaczewski WitoldW., Jerzy Sebastian Lubomirski, Wrocław: Ossolineum, 2002, ISBN 83-04-04592-3, OCLC 831137954.