Адкрыць галоўнае меню

Катала́нская мо́ва (Català; таксама пашырана назва катало́нская мо́ва) — адна з раманскіх моў, уваходзіць у склад ібера-раманскай падгрупы. Родная мова каталонцаў.

Каталонская (валенсійская) мова
Саманазва: català [kətə'la], valencià [vəlen'sja]
Краіны: Іспанія, Францыя, Італія, Андора
Рэгіёны: Каталонія, Валенсія, Балеары, Арагон, Мурсія, Усходнія Пірэнеі, горад Альгера
Афіцыйны статус: Андора, Каталонія, Балеарскія астравы, Валенсія
Арганізацыя, якая рэгулюе: Institut d’Estudis Catalans; Academia Valenciana de la Llengua
Агульная колькасць носьбітаў: 9,9 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Раманская галіна
Заходне-раманская група
Аксітана-раманская падгрупа
Пісьменнасць: лацініца (каталонскі алфавіт)
Моўныя коды
ISO 639-1: ca
ISO 639-2: cat
ISO 639-3: cat
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Пашырана ў Іспаніі (аўтаномныя вобласці Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы), Францыі (гістарычная вобласць Русільён, дэпартамент Усходнія Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (востраў Сардзінія, Італія). У Валенсіі каталонская мова называецца таксама валенсійскай (valencià).

Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі).

У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы.

Асаблівасць каталанскай мовы — наяўнасць асаблівых форм абвеснага ладу (vaig cantar — «я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў іспанскай мовы.

Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літаратурная мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Portada на каталонскай