Каталонскія землі

тэрыторыі, дзе размаўляюць па-каталонску
(Пасля перасылкі з Каталанскія краіны)

Каталонскія землі (катал.: Països Catalans) — зона распаўсюджання каталанскай мовы на паўночным усходзе Іспаніі, на поўдні Францыі і на італьянскім востраве Сардзінія, а таксама ў Андоры. Тэрмін увайшоў ва ўжытык у паваенны час, магчыма, па аналогіі з устояным паняццем «баскскія землі». У Іспаніі ён успрымаецца неадназначна з-за пагрозы каталонскага сепаратызму.

Каталонскія землі

Націскная выява
Дзяржава Рэгіён
Сцяг Іспаніі Іспанія Сцяг Каталоніі Каталонія
Сцяг Валенсіі Валенсія
Сцяг Балеарскіх астравоў Балеары
Сцяг Арагона Арагон (Франха)
Сцяг Мурсіі Мурсія (Эль-Карчэ)
Сцяг Францыі Францыя Сцяг Русільёна Усходнія Пірэнеі
Сцяг Італіі Італія Герб Альгера Альгера
Сцяг Андоры Андора

Склад правіць

Паўночную мяжу распаўсюджання каталанскай мовы сімвалізуе збудаванне, названае «варотамі каталонскіх земляў».

Гісторыя правіць

У Сярэднявеччы на тэрыторыі каталонскіх земляў існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў — графства Барселона, графства Русільён, каралеўства Маёрка, каралеўства Валенсія і іншыя. Пасля няўдалай Каталонскай рэвалюцыі (1640—1652 гг.) каталонскія землі былі па Пірэнейскаму міру падзелены паміж Францыяй і Іспаніяй.

Каб пазбегнуць эскалацыі каталонскага сепаратызму Канстытуцыя Іспаніі ўсталёўвае забарону на палітычныя аб'яднанні аўтаномных супольнасцей. Тым не менш паміж каталонскімі землямі ажыццяўляецца шэраг праектаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць