Катастрофа Іл-103 пад Брэстам

Катастрофа Іл-103 пад Брэстам адбылася 14 чэрвеня 2015 года падчас выканання экіпажам самалёта «Беллесавія» вучэбнага задання. У выніку катастрофы загінулі абодва члены экіпажа.

Катастрофа Іл-103 пад Брэстам
Іл-103
Іл-103
Агульныя звесткі
Дата 14 чэрвеня 2015
Час 12:09
Характар авіяцыйнае здарэнне з чалавечымі ахвярамі (катастрофа)
Месца вёска Хабы, Брэсцкі раён
Паветранае судна
Мадэль аднаматорны самалёт Іл-103, паветранае таксі
Авіякампанія РУП «Беллесавія»
Бартавы нумар RA-01386
Пасажыры 0
Экіпаж 2
Загінулыя 2
Выжылых 0

Экіпаж абследаваў тэрыторыю на прадмет выяўлення магчымых пажараў, калі нечакана ўпаў каля вёскі Хабы пад Брэстам. Пілоты Міхаіл Юр’евіч Мядзведзеў і Аляксандр Іванавіч Барысюк загінулі[1][2]. У канцы чэрвеня атрымалася расшыфраваць бартавы самапісец, які пацярпеў ад таго, што самалёт гарэў пасля падзення[3]. У выніку расследавання СК РБ, якое завяршылася ў снежні 2015 года, было выяўлена, што ў самалёта адмовіў рухавік[4].

Зноскі