Катастрофа Іл-76 пад Віцебскам
Катастрофа Іл-76 пад Віцебскам — авіяцыйная катастрофа самалёта Іл-76 савецкіх ВПС, якая адбылася ў пятніцу 23 лістапада 1979 года каля вёскі Гараны Віцебскага раёна, Віцебскай вобласці, БССР, пры гэтым загінуў экіпаж самалёта (7 чалавек). Першая катастрофа з удзелам ваенна-транспартнага самалёта Іл-76 у гісторыі авіяцыі.
Катастрофа Іл-76 пад Віцебскам | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 23 лістапада 1979 |
Характар | Сутыкненне з зямлёй у некіравальным палёце |
Прычына | тэхнічная няспраўнасць |
Месца | Вёска Гараны, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, (БССР) |
Паветранае судна | |
Мадэль | Іл-76 |
Пункт вылету | Віцебск-Паўночны (БССР) |
Пункт прызначэння | Віцебск-Паўночны (БССР) |
Рэйс | трэніравальны палёт |
Бартавы нумар | СССР-86714 |
Экіпаж | 7 |
Выжылых | 0 |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Самалёт
правіцьІл-76 з рэгістрацыйным нумарам CCCP-86714 (завадскі — 053403067, серыйны — 02/07) быў выпушчаны Ташкенцкім авіяцыйным заводам у 1975 годзе. На момант катастрфоы лічыўся адносна новым. Самалёт перададзены Мiнiстэрству абароны СССР і далей ён паступіў у 339-й ваенна-транспартны авіяцыйны полк, які размяшчаўся на ваенным аэрадроме Віцебск-Паўночны ў Беларусі
Экіпаж
правіць- Капітан Панфілаў Ю. І. — камандзір.
- Лейтэнант Крайноў Ю. Е. — памочнік камандзіра.
- Старшы лейтэнант Папкоў А. Н. — штурман.
- Старшы лейтэнант Белазёраў А. Д. — бортінжынер.
- Старшы лейтэнант Лагода В. А. — бортінжынер.
- Прапаршчык Парафіянавічус Р. А. — радыст.
- Прапаршчык Здароўцаў А. В. — стралок.
Катастрофа
правіцьЭкіпаж 339-га палка выконваў трэніровачны палёт ноччу пры воблачнасці 10 балаў на вышыні 150 м з бачнасцю 2 км.
На прамой пасля чацвёртага развароту і давыпуска закрылкаў на 43°, на аддаленасці 12 км да УПП, пры нейтральным становішчы элеронаў пачалося самаадвольнае інтэнсіўнае (да 65°) краненне і разварот самалёта налева са зніжэннем з сярэдняй вертыкальнай хуткасцю да 25-27 м/сек і з вуглом тангажу ад −23° да +4° (у момант дотыку да зямлі). Праз 1 секунду пасля пачатку кранення КК пачаў парыраванне нахілу поўным адхіленнем элеронаў і руля напрамку направа на кут больш за 11° з адначасовым адхіленнем руля вышыні уверх і наступнай дачай каманды на ўборку закрылкі, што прывяло да памяншэння нахілу да 36,5° і змене кута тангажу . Па меры памяншэння нахілу КК кароткачасова (на працягу 1 секунды) адхіліў элероны ў становішча, блізкае да нейтральнага, што зноў прывяло да павелічэння нахілу, якое КК парыраваў поўным адхіленнем элеронов і руля напрамкі, паменшыўшы нахіл да 33-35°. Самалёт разгарнуўся на 180°, страціў вышыню і з нахілам 33°-35° левай плоскасцю зачын за зямлю, цалкам разбурыўся і згарэў. Катастрофа адбылася ў поле блізу вёскі Гараны Віцебскага раёна. Экіпаж загінуў.
Высновы расследавання
правіцьКатастрофа адбылася з-за канструктыўна-вытворчага недахопу — разбурэння трансмісіі левага закрылкі — абрыў вала з-за разбурэння відэльцы вядучай шасцярні левага вуглавога рэдуктара, у выніку чаго левае закрылок пад уздзеяннем аэрадынамічных сіл прыбраўся да 10 °. Гэта, пры цалкам выпушчаным (43º) правам закрылкі, стварыла вялікі кренящий момант налева. У дадзенай аварыйнай сітуацыі экіпаж дзейнічаў правільна. Для вываду самалёта са складанага становішча не хапіла запасу вышыні.