Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі

Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 23 верасня 2010 года за 3—5 км[1] ад вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна[2].

Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі
Агульныя звесткі
Дата 23 верасня 2010 года
Характар падзенне на зямлю
Месца Ганцавічы, Брэсцкая вобласць
Загінулыя 2
Паветранае судна
Мадэль МіГ‑29
Пункт вылету 61-я знішчальная авіяцыйная база ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы)
Пасажыры 0
Экіпаж 2
Выжылых 0

На 1 лістапада 2010 года расследаванне абставін катастрофы было скончана. Вынікі не афішаваныя і былі перарадзены Міністру абароны Юрыю Жадобіну. Знятая забарона на палёты Міг-29[3].

Абставіны правіць

Знішчальнік МіГ-29 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) выконваў планавы палёт. Катастрофа адбылася а 16:20[4] пад Ганцавічамі пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці[5]. Паводле звестак Мінабароны, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, экіпаж адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне. Пілоты загінулі[6].

След падзення расцягнуўся прыкладна на 300 метраў па лесе, зрэзаўшы і паваліўшы дрэвы[7].

Самалёт правіць

МіГ-29УБ 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы раней быў на ўзбраенні 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслакавалася на аэрадроме «Асаўцы» (Бяроза). У жніўні 2010 года асабісты склад і тэхніка 927-й ЗАБ увайшлі ў склад 61-й ЗАБ[8].

Знішчальнік быў застрахаваны, паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык[1].

Ахвяры правіць

Загінулі ўсе члены экіпажу:

  • лётчык 1-га класа, камандзір авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўнік Сяргей Каваленка.
  • лётчык 2-га класа, намеснік камандзіра авіяцыйнага звяна маёр Аляксандар Жыгайла.

Зноскі