Катастрофа Міг-25РУ пад Шчучынам
Катастрофа Міг-25РУ пад Шчучынам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 21 кастрычніка 1992 года каля вёскі Даўлюдаўшчына недалёка ад Шчучына падчас перагону самалётаў 151 авіяпалка радыёэлектроннай барацьбы са Шчучынскага аэрадрома на ўтылізацыю ў Баранавічы. Апошні самалёт рабіў развітальны палёт над горадам і не здолеў выйсці з піке. Пілоты падпалкоўнік Аляксандр Новакрэшчынаў і капітан Аляксандр Півавар спрабавалі адвесці машыну ад жылых будынкаў вёскі Даўлюдаўшчына і мясцовай царквы і самалёт упаў на зямлю каля вёскі. Абодва пілоты загінулі. Прычынай катастрофы лічыцца памылка пілотаў у кіраванні машынай. На месцы падзення пазней быў усталяваны помнік.
Спасылкі
правіць- Катастрофа МиГ-25РУ 21 октября 1992 года // Аviacrash.ucoz.ru (руск.)
- Ольга Комякина. Трагедия под Щучином. Как два летчика уводили самолет от деревни и сами погибли, не выйдя из пике Архівавана 4 снежня 2020. // TUT.BY, 11.04.2020, (руск.)