Авіякатастрофа пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года
Авіякатастрофа пад Смаленскам адбылася ў 09:56 па мінскім часе 10 красавіка 2010 года.
Катастрофа Ту-154 пад Смаленскам | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 10 красавіка 2010 |
Характар | крушэнне падчас пасадкі |
Прычына | Следства разглядае тры верагодныя прычыны: надвор’е, памылка пілота, тэхнічныя непаладкі[1] |
Месца | Смаленская вобласць, Расія |
Каардынаты | 54°49′31,19″ пн. ш. 32°03′10,28″ у. д.HGЯO |
Загінулыя | |
Параненыя | 0[3] |
Паветранае судна | |
Мадэль | Ту-154 |
Авіякампанія | 36th Special Aviation Regiment[d] |
Пункт вылету | Аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапена, Варшава, Польшча |
Пункт прызначэння | Смаленск-Паўночны, Смаленск, Расія |
Рэйс | PLF101 |
Бартавы нумар | 101 (90A837) |
Пасажыры | 88[2] |
Экіпаж | 8[2] |
Загінулыя | 96[2] |
Храналогія падзей
правіць10 красавіка 2010 гады самалёт Ту-154М ВПС Польшчы, які выконваў рэйс з Варшавы у Смаленск для наведвання катыньскага мемарыяла, пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку на аэрадром Смаленск-Паўночны. Па дадзеных начальніка кіравання інфармацыі МНС Расіі Ірыны Андрыянавай, катастрофа адбылася ў 10:56 па маскоўскім часе. Меркавана, самалёт закрануў дрэва, выконваючы зніжэнне[4].
Існуюць і іншыя небеспадстаўныя меркаванні аб прычыне катастрофы. У тым ліку, што лятак разбурыўся яшчэ ў паветры ў выніку некалькіх выбухаў на борце [5].
У эфіры «Эхо Москвы» губернатар Смаленскай вобласці Сяргей Антуфьеў завіў, што самалёт зваліўся з-за дотыку верхавіны дрэў, пасля чаго ў паветры ў яго адвалілася хваставая частка. Таксама ў эфіры было заяўлена, са спасылкай на «РИА Новости», што катастрофа адбылася з-за памылкі экіпажа.
Прэс-сакратар адміністрацыі Смаленскай вобласці Андрэй Еўсеенкаў паведаміў, што самалёт спрабаваў зайсці на пасадку тры-чатыры разы ва ўмовах моцнай смугі. Таксама ён паведаміў, што дыспетчар прапанаваў экіпажу здзейсніць пасадку ў Мінску, але экіпаж вырашыў садзіцца ў аэрапорце Смаленска.
Прадстаўнік міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі паведаміў, што «ніякіх запытаў ад экіпажа самалёта з нагоды пасадкі беларускаму боку не паступала». Па яго словах, у перыяд транзітнага праходжання самалёта «ніякіх заўваг не было, борт ішоў на ўсталяванай вышыні, па ўсталяваным маршруце».
Ахвяры
правіцьУ выніку катастрофы Ту-154М (101) загінулі ўсе 96 асоб, якія знаходзіліся на борце: 89 пасажыраў і 7 членаў экіпажа.
Члены прэзідэнтуры і ўрада
правіць- Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы
- Марыя Качыньская, жонка прэзідэнта
- Марыюш Хандзлік, намеснік дзяржсакратара Канцылярыі прэзідэнта
- Рышард Качароўскі, былы прэзідэнт польскага ўрада ў выгнанні
- Анджэй Крэмер, намеснік міністра замежных спраў
- Томаш Мэрта, намеснік міністра культуры
- Славамір Скшыпек, старшыня Нацыянальнага банка
- Уладыслаў Стасяк, кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта
- Аляксандр Шчыгла, начальнік Бюро нацыянальнай бяспекі
- Павел Выпых, дзяржсакратар Канцылярыі прэзідэнта
- Марыюш Казана, дырэктар службы дыпламатычнага пратаколу МЗС
Ваенныя дзеячы
правіць- генерал Францішак Гонгар, начальнік генеральнага штаба
- Ежы Станіслаў Камароўскі, намеснік міністра абароны
- генерал-лейтэнант Анджэй Бласік, камандуючы ВПС
- генерал-маёр Тадэуш Бук, камандуючы сухапутнымі войскамі
- віцэ-адмірал Анджэй Карвета, камандуючы ВМФ
- генерал-лейтэнант Браніслаў Квяткоўскі, начальнік аператыўнага камандавання узброеных сіл
- генерал-маёр Уладзімеж Патасіньскі, камандуючы спецыяльнымі войскамі
- брыгадны генерал Казімеж Гілярскі, камандуючы войскамі варшаўскага гарнізона
- брыгадны генерал Станіслаў Камарніцкі, канцлер ордэна Virtuti Militari
- Ян Асіньскі, палявы біскуп арміі
- Тадэуш Плоскі, палявы капелан арміі
Загінула шэсць з сямі вышэйшых камандзіраў польскіх узброеных сіл. Міністра абароны Багдана Кліха не было на гэтым борце.
Члены Сената
правіць- Крысціна Бахэнэк, намеснік спікера Сената
- Яніна Фятліньска
- Станіслаў Заёнц
Дэпутаты Сейма
правіць- Кшыштаф Путра, намеснік спікера Сейма
- Ежы Шмайдзіньскі, намеснік спікера Сейма
- Мацей Плажыньскі, былы спікер Сейма, дэпутат Сейма
- Лешак Дэптула
- Гжэгаш Дольняк
- Гражына Гэнсіцка
- Пшэмыслаў Гасеўскі
- Ізабэла Яруга-Навацка
- Себасцьян Карпінюк
- Аляксандра Наталі-Свят
- Аркадыюш Рыбіцкі
- Яланта Шыманек-Дэрэш
- Збігнеў Васерман
- Веслаў Вода
- Эдвард Войтас
Рэлігійныя дзеячы
правіць- Архіепіскап Мірон (Хадакоўскі), праваслаўны ардынарый польскай арміі
- Тадэуш Плоскі, біскуп ваеннага ардынарыята польскай арміі
- Рышард Румянэк, рэктар універсітэта імя кардынала Штэфана Вышыньскага
- Адам Пільх, евангелічны прапаведнік
- Браніслаў Гастомскі, канонік касцёла св. Анджэя Баболы
- Раман Інджэйчык, прэзідэнцкі духоўнік
- Здзіслаў Кроль, капелан руху «Варшаўскія катынскія сем'і»
- Юзаф Ёнец, святар, прэзідэнт асацыяцыі «Parafiada»
Іншыя члены дэлегацыі
правіць- Яанна Агацка-Індэцка, прэзідэнт польскай асацыяцыі адвакатаў
- Януш Каханоўскі, польскі ўпаўнаважаны па правах чалавека
- Януш Куртыка, прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці
- Анджэй Пшэвозьнік, генеральны сакратар Савета па ахове гістарычных і ваенных помнікаў
- Ганна Валентыновіч, актывіст прафсаюза «Салідарнасць» у канцы 1970-х—пачатку 1980-х
- Тэрэза Валеўска-Пшыялкоўска, член фонда «Усходняя Галгофа»
- Войцех Любінскі, прэзідэнцкі ўрач
- Ізабэла Тамашэўска, супрацоўнік Канцылярыі прэзідэнта
- Збігнеў Дэбскі, супрацоўнік Канцылярыі прэзідэнта
- Яніна Натусевіч-Мірэр, грамадскі актывіст
- Ева Бакоўска, унучка Мечыслава Смаравінскага
- Лешэк Сольскі, член «Сем'і Катыні»
- Тадэуш Лютаборскі, член «Сем'і Катыні»
- Габрыэла Зых, член «Сем'і Катыні» і іншых арганізацый
- Януш Закшэньскі, акцёр
- Аляксандр Федаровіч, перакладчык
- Войцех Северын, мастак
- Пётр Нуроўскі, прэзідэнт польскага НАК
- Януш Крупскі, кіраўнік камітэта па справах ветэранаў і ахвяр рэпрэсій
Супрацоўнікі Бюро аховы ўрада
правіць- падпалкоўнік Яраслаў Флорчак
- капітан Дарыюш Міхалоўскі
- лейтэнант Павел Янэчак
- Агнешка Падгродка-Вецлавек
- Яцэк Суроўка
- Пётр Носэк
- Павел Краеўскі
- Артут Француз
- Марэк Улерык
Члены экіпажа
правіць- капітан Аркадыюш Пратасюк, першы пілот
- маёр Роберт Гжыўна, другі пілот
- Анджэй Міхаляк, бортінжынер
- лейтэнант Артур Зьентэк, штурман
- Барбара Мацейчык, бортправадніца
- Наталля Янушка, бортправадніца
- Юстына Манюшка, бортправадніца
Палітычныя наступствы
правіцьЧасова выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы стаў маршал сейма Браніслаў Камароўскі. У бліжэйшыя два тыдні павінна быць абвешчана дата прэзідэнцкіх выбараў, якія мусяць прайсці не пазней як праз два месяцы пасля іх прызначэння. У выніку катастрофы прэм'ер-міністр Дональд Туск пазбавіўся шэрагу асноўных палітычных супернікаў на наступных прэзідэнцкіх выбарах — самога прэзідэнта Леха Качыньскага, старшыні Нацбанка Славаміра Скшыпка, амбудсмана Януша Каханоўскага і кандыдата ад левых сіл Ежы Шмайдзіньскага.
Фотаздымкі з месца катастрофы ў Смаленску
правіць
Авіякатастрофа пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Григорий Емельянов. Следствие рассматривает 3 версии крушения самолёта: погода, ошибка пилота и технические неполадки // Першы канал, 10 красавіка 2010
- ↑ а б в Спіс загінулых у авіакатастрофе Ту-154 у Смаленскай вобласці // МНС Расіі, 10 красавіка 2010 года (руск.)
- ↑ а б в г https://web.archive.org/web/20100413201343/http://mswia.gov.pl/portal/pl/2/8365/Lista_pasazerow_i_zalogi_samolotu_TU154.html Праверана 8 красавіка 2020.
- ↑ Prezydent Lech Kaczyn'ski nie z.yje. Katastrofa samolotu w Smolen'sku Архівавана 14 красавіка 2010. (польск.)
- ↑ Отчёт капитана Протасова: Самолет Качиньского разрушился в воздухе из-за последовательности взрывов (руск.)