Катастрофа Х-32 Бекас у Росі

Катастрофа Х-32 Бекас у пасёлку Рось — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 9 ліпеня 2011 года ў п. Рось Ваўкавыскага раёна.

Катастрофа Х-32 Бекас у м. Рось
Агульныя звесткі
Дата 9 ліпеня 2011
Час 18:06:34 (15:06:34 UTC)
Характар авіяцыйнае здарэнне з чалавечымі ахвярамі (катастрофа)
Прычына Чалавечы фактар (памылка пілота)
Месца пасёлак Рось, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць
Каардынаты 53
Загінулыя 1
Мадэль звышлёгкі самалёт «Бекас» Х-32-912
Авіякампанія ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс»
Пункт вылету ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» Пружаны
Пункт прызначэння ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» Клепачы
Бартавы нумар 03182
Дата выпуску 26 лютага 2008[1]
Пасажыры 0
Экіпаж 1
Выжылых 0

Абставіны правіць

9 ліпеня 2011 аднаматорны двухмесны самалёт «Бекас» Х-32-912 авіяцыйнага атраду ТАА «Пружаны Авіяхімсервіс» па заяўцы Ваўкавыскага РАУС удзельнічаў у пошуках зніклай жанчыны ў лясным масіве, прылеглым да вёскі Мінеўшчына Ваўкавыскага раёна. Ён прыляцеў з аэрадрому Клепачы[2] (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) ў вёску Мачуліна Краснасельскага пасялковага савета Ваўкавыскага раёна, дзе ўзяў на борт супрацоўніка МУС, які ўдзельнічаў у пошуках жанчыны. Пасля выканання задання камандзір паветранага судна вярнуўся на пляцоўку ў Мачуліне для высадкі пасажыра.

Атрымаўшы па тэлефоне дазвол на пералёт на кропку базавання ў Клепачы, а 17:00 пілот вылецеў, аднак у парушэнне палётнага задання накіраваўся не ў паўднёвым кірунку, а ў паўночна-заходнім, да г.п. Рось[2]. Цягам 1,5 хвілін самалёт выконваў манеўры на малой вышыні над жылымі масівамі і прылеглай тэрыторыяй. Пры выкананні аднаго з левых разваротаў самалёт страціў астатнюю вышыню і ўпаў на дах гаража, размешчанага ў гаражным каапэратыве па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілот загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкнення пашкоджана перакрыццё гаража і аўтамабіль ДЭУ, які знаходзіўся ў ім. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.

Самалёт правіць

Самалёты Х-32 Бекас выпускае ўкраінская фірма «Ліліенталь». Серыйна выпускаецца з 1993 года. Лёгкі шматмэтавы двухмесны самалёт. Максімальная хуткасць — 180 км/г, максімальная вышыня палёту — 4 км.

За апошнія гады ў Беларусі, Расіі і Украіне зафіксаваныя 4 выпадкі крушэння самалётаў БЕКАС Х-32. Ва ўсіх выпадках пілёты гінулі[3].

Ахвяры правіць

Пілот — 47-гадовы Аляксандар Сафонаў, былы вайсковы лётчык. Меў стаж лётнай працы з 1985 г; агульны налёт 1259 гадзін 21 хвіліну, а на дадзеным тыпе паветранага судна — 110 гадзін 43 хвіліны. Авіяцыйных здарэнняў у грамадзянскай авіяцыі ў мінулым не меў[2].

Расследаванне правіць

Следства разглядала тры версіі:

  • знешняе ўздзеянне
  • няспраўнасці паветранага судна
  • чалавечы фактар[4]

Было ўстаноўлена, што пілот у парушэнне патрабаванняў эксплуатацыі манеўраваў на хуткасцях меней дапушчальных у дадзеных умовах і выконваў манеўры з вугламі крэну болей максімальна дапушчальных[5]. Такім чынам, аварыя адбылася ў выніку недысцыплінаванасці і памылкі камандзіра самалёта, дапушчанай на малой вышыні, недастатковай для выхаду ў гарызантальны палёт[6].

Зноскі

  1. Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. 1.6. Сведения о воздушном судне // Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь. — Мн., 2011. — С. 8.(недаступная спасылка)
  2. а б в Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия.(недаступная спасылка) Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 6
  3. У Ваўкавыскім раёне пацярпеў крушэнне лёгкаматорны самалёт. Пілот загінуў // Наша Ніва
  4. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия.(недаступная спасылка) Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 22
  5. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия.(недаступная спасылка) Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 24-28
  6. Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия.(недаступная спасылка) Частка 1.6. Сведения о воздушном судне. Мн. 2011 с. 29

Літаратура правіць

Спасылкі правіць