Катастрофа Як-130 у Баранавічах (2021)

Катастрофа Як-130 у Баранавічах — крушэнне вучэбна-баявога самалёта Як-130 ВПС Рэспублікі Беларусь у горадзе Баранавічы 19 мая 2021 года, у выніку чаго загінулі лётчыкі маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка[1]. Адзін з мясцовых жыхароў, Казімір Кузьміч, таксама пацярпеў, атрымаўшы раненні[2].

Катастрофа Як-130 у Баранавічах
Агульныя звесткі
Дата 19 мая 2021
Час 12:33
Прычына тэхнічная няспраўнасць і страта кіравання
Месца пустка паміж дамамі 2Б, 2Г і 2Д, вуліца Розы Люксембург, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь
Загінулыя 2
Параненыя 1 (на зямлі)
Паветранае судна
Мадэль Як-130
Авіякампанія Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Бартавы нумар 74
Экіпаж маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка

СамалётПравіць

Як-130 з’яўляецца расійскім вучэбна-баявым самалётам, распрацаваным КБ Якаўлева для замены ў Ваенна-паветраных сілах Расіі вучэбна-трэніровачных Л-39. Першую партыю машын ВПС Беларусі атрымалі ў 2015 годзе ў адпаведнасці з кантрактам з навукова-вытворчай карпарацыяй «Іркут». Праз год былі пастаўлены яшчэ чатыры самалёты. У 2019 годзе краіна атрымала трэцюю партыю, таксама ў колькасці чатырох штук[3]. Па стане на 2020 год беларуская авіяцыя мела 12 Як-130[4]. Самалёт, што разбіўся ў Баранавічах, быў прыпісаны да 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазы ў Лідзе[3].

КатастрофаПравіць

Днём 19 мая Як-130 і Л-39 Лідскай авіябазы выконвалі над горадам вучэбна-трэніровачны палёт. Адначасова да вылету рыхтаваўся Су-30СМ[5]. Экіпаж Як-130 (борт 74) выявіў тэхнічную няспраўнасць. Іх машына рэзка пайшла ўніз, і яе пачало круціць. Былі моманты, калі самалёт аднаўляў на секунду кіраванне, але потым зноў пілоты гублялі кантроль над сітуацыяй[6]. Аварыйная сітуацыя адбылася ў гарызантальным палёце над аэрадромам. Дыспетчар не менш за 10 разоў падаў каманду «Катапультуйся! Катапультуйся! Скачы!»[7]. У радыёэфір выйшаў пілот Су-30СМ, які таксама папрасіў экіпаж катапультавацца[5]. У гэты час лётчыкі зразумелі, што самалёт сыходзіць у горад на жылыя кварталы. На прыняцце рашэння была прыкладна хвіліна[8]. Рэзервовая сістэма дазволіла на вышыні каля пяцідзесяці метраў стабілізаваць толькі кірунак палёту і экіпажу ўдавалася змяняць курс, але вышыня працягвала інтэнсіўна падаць[7]. Пілоты імкнуліся адвесці самалёт ад населенага пункта і, пераканаўшыся, што траекторыя падзення знаходзіцца па-за жылых дамоў, лётчыкі паспрабавалі катапультавацца, але з-за недастатковай вышыні яны загінулі[1].

У 12:33[9] самалёт упаў каля двухпавярховак у раёне вуліцы Розы Люксембург, пашкодзіўшы тры дамы[10]. Дыспетчар папрасіў Л-39 праверыць, ці катапультаваўся экіпаж. Той паведаміў, што авіятары не эвакуіраваліся[5]. У будынках знесла шкло, на фасадзе засталіся ўвагнутасці ад дэталяў машыны, на брылі завіс адкрыты парашут, на якім катапультаваўся адзін з лётчыкаў. Наступствы крушэння ліквідаваны сіламі МНС[11]. У адным з будынкаў пацярпеў мясцовы жыхар. Мужчына вярнуўся з прагулкі з сабакам, але ўдарнай хваляй яго збіла з ног і ён зламаў руку, а таксама атрымаў множныя парэзы ад аскепкаў шкла[2].

АхвярыПравіць

Самалёт пілатавалі 33-гадовы лётчык першага класа маёр Андрэй Нічыпорчык (нар. 17 кастрычніка 1987, Паставы) і 22-гадовы лейтэнант Мікіта Куканенка (нар. 18 кастрычніка 1998, Полацк)[12].

Нічыпорчык вырас у сям’і ваеннага лётчыка-снайпера. Мінабароны паведамляла, што ён быў падрыхтаваны да выканання баявых задач днём і ноччу ва ўсіх метэаралагічных умовах. З 2016 года служыў інструктарам і рыхтаваў да палётаў на Як-130 маладых лётчыкаў. Удзельнічаў у выкананні найскладанага віду лётнай падрыхтоўкі — пасадкі на аэрадромны ўчастак дарогі самалёта Як-130. Прымаў удзел у паветраных парадах, дэманстрацыйных палётах. Неаднаразова ўдзельнічаў у вучэннях і міжнародных конкурсах у Беларусі і за мяжой. Асвоіў Як-52, Л-39, Су-25, Як-130. Куканенка ў 2020 годзе скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі і быў накіраваны на службу на Лідскую штурмавую авіябазу лётчыкам звяна вучэбна-баявой эскадрыллі на Як-130. Асвоіў Л-39 і Як-130. Яго лётчыкам-інструктарам быў маёр Андрэй Нічыпорчык[13].

У праваслаўным храме Святых Жонак-міраносіц адбылася развітальная паніхіда. Жалобная цырымонія прайшла і на баранавіцкім аэрадроме. У ёй удзельнічаў аркестр у суправаджэнні роты ганаровай варты[14]. 21 мая ў Лідзе ў клубе 116-й авіяцыйнай базы прайшла яшчэ адна цырымонія развітання з пілотамі. Цела Куканенкі адправілі ў Полацк, а Нічыпорчыка пахавалі тут жа на мясцовых могілках адразу пасля літургіі ў царкве. На паніхідзе прысутнічаў таксама міністр абароны[15].

Пацярпелы на зямлі Казімір Кузьміч разам з сям’ёй жыў у доме 2Г. Пры падзенні самалёта мужчына знаходзіўся ў кухні, яго збіла з ног ударнай хваляй, у выніку чаго той атрымаў пералом перадплечча і шматлікія парэзы ад аскепкаў шкла. Ад шоку баранавічанін часткова страціў памяць пра падзеі пасля крушэння[16]. 4 чэрвеня Кузьміч быў выпісаны з лякарні. Дом, у якім жыў мужчына, атрымаў шкоду. Да моманту выпіскі ў кватэры пацярпелага камунальныя службы замянілі пашкоджаныя выбухам вокны і дзверы, пабялілі столь на кухні, пераляпілі шпалеры[17].

РасследаваннеПравіць

У той жа дзень Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў сувязі з крушэннем самалёта. На месцы здарэння пачалі дзейнасць эксперты, якія высвятляюць абставіны здарэння[18]. Іх каардынаваў першы намеснік старшыні СК РБ Алег Шандаровіч[1]. Туды таксама выехала камісія Міністэрства абароны на чале з намеснікам міністра абароны па ўзбраенні[11]. Галоўным следчым упраўленнем распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 465 КК РБ («Парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб»). Па стане на 20 мая завершана правядзенне агляду месца здарэння, падрабязна зафіксавана следавая карціна, дапытаны сведкі і вайскоўцы авіябазы, прызначаны шэраг неабходных экспертных даследаванняў[19].

Адначасова камандаванне ВПС паведаміла аб першых выніках расшыфроўкі бартавых самапісцаў Як-130[8]. Перад падзеннем экіпажу не хапіла вышыні для прыняцця рашэння і бяспечнага катапультавання. Лётчкі кіравалі і ўздзейнічалі на ручку кіравання самалётам і на педалі, якія змянілі кірунак палёту да моманту дотыку зямлі[7].

Камандуючы ВПС і войскамі СПА Ігар Голуб, спасылаючыся на вынікі расшыфроўкі дадзеных бартавых самапісцаў, заявіў, што крушэнне Як-130 адбылося з-за адмовы сістэмы кіравання. У машыны адмовілі ўсе ўзроўні сістэмы кіравання, прычым імгненна, на працягу адной хвіліны. Застаўся рэзервовы ўзровень, які працаваў з жудаснымі перабоямі, але які даў магчымасць адвесці самалёт. Голуб растлумачыў, што ў дадзенай сітуацыі, паводле патрабавання Кіраўніцтва па лётнай эксплуатацыі самалёта Як-130, экіпаж абавязаны быў пакінуць машыну. У гэты час самалёт перайшоў у некіравальны хаатычны рух, і яго траекторыя пачала ўхіляцца налева, гэта значыць у бок горада[20].

РэакцыяПравіць

Афіцыйныя асобыПравіць

  •   Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні сем’ям загінуўшых[21]. Міністру абароны Віктару Хрэніну даручана асабіста перадаць словы падтрымкі ад прэзідэнта і аказаць усю неабходную дапамогу[22]. Асобныя спачуванні выказаў Савет Рэспублікі ў асобе яго старшыні Наталлі Качанавай[23].
  •   Гарадскія ўлады ў сувязі з катастрофай адмянілі мерапрыемствы свята «Баранавіцкая вясна», прыначанага на 21—22 мая і прымеркаванага да 150-годдзя горада[24]. Старшыня баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі параўнаў дзеянні загінулых лётчыкаў з подзвігам першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата[25].
  •   Эдуард Жмакін, намеснік камандзіра 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы, выказаў словы падзякі ўсёй краіне. Як адзначыў вайсковец, «у гэтыя цяжкія хвіліны падтрымліваюць нас, кажуць словы падзякі бацькам, захапляюцца гэтым мужным учынкам нашых хлопцаў. І мы ганарымся нашымі хлопцамі. Яны зрабілі ўсё, каб захаваць мірныя жыцця на зямлі». Алег Турчыновіч, першы намеснік камандзіра 61-й авіяцыйнай базы, падзякаваў бацькам загінулых «за тое, што выхавалі сапраўдных мужчын»[14].
  •   Свае спачуванні ў адрас беларускай арміі выказалі міністэрства абароны і дыпмісіі Казахстана, Азербайджана, Узбекістана, Нідэрландаў і Мінская асацыяцыя ваенных аташэ, акрэдытаваных у Беларусі, якая прадстаўлена ваеннымі дыпламатамі 19 краін[26].

Цкаванне ў інтэрнэцеПравіць

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці розні») ў дачыненні да асоб, якія ў інтэрнеце арганізавалі цкаванне загінулых лётчыкаў. Са слоў намесніка міністра ўнутраных спраў Генадзя Казакевіча, «знайшліся нягоднікі, якія выліліся самымі мярзотнымі каментарамі як у адрас пілотаў, так і ў адрас беларускай арміі ў цэлым» . Іх выяўленне, як заявіў прадстаўнік праваахоўнікаў, стала «справай гонару». У прадэманстраваных тэлеканалам «Беларусь 1» водгуках у «Telegram» асобныя карыстальнікі імкнуліся перавесці ўсё ў палітычную плоскасць, называючы лётчыкаў карнікамі і абвінавачваючы ў службе на рэжым Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.. На 27 мая затрымана 20 чалавек[27]. Па дадзеных аператыўнікаў, большасць з іх былі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстнага руху 2020—2021 гадоў[28].

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 «Летчики — герои! Смогли уместиться между домами…»: что рассказывают жители и очевидцы о крушении военного самолета в Барановичах // Комсомольская правда, 19 мая 2021
  2. 2,0 2,1 «Где лежат обломки, обычно играли дети». Что говорят жители ближайших домов о крушении самолета // Intex-press, 19 мая 2021
  3. 3,0 3,1 В Белоруссии разбился самолет Як-130 // ТАСС, 19 мая 2021
  4. The Military Balance 2020. p.188
  5. 5,0 5,1 5,2 Стало известно, о чем говорили пилоты Як-130 перед крушением в Барановичах // Sputnik Belarus, 23 мая 2021
  6. Александр Карев о крушении самолёта в Барановичах: «Рука лётчика была на ручке до самого удара, до конца» // СТВ, 21 мая 2021
  7. 7,0 7,1 7,2 Десять раз пилотам говорили катапультироваться: стали известны подробности трагедии в Барановичах // Першы рэгiён, 20 мая 2021
  8. 8,0 8,1 Командование ВВС сообщило о первых результатах расшифровки бортовых самописцев Як-130 // Белтелерадиокомпания, 20 мая 2021
  9. Момент крушения Як-130 в Барановичах заснял видеорегистратор // РЕФОРМБАЙ, 20 мая 2021
  10. «Пилот на парашюте летел. Его снесло в дом, и он разбился насмерть о стекло»: очевидцы о трагедии в Барановичах // Ex-Press.BY, 19 мая 2021
  11. 11,0 11,1 Паведамленне прэс-службы на сайце МА РБ, 19 мая 2021
  12. Крушение самолета под Барановичами — восстанавливаем картину ЧП // Белтелерадиокомпания, 19 мая 2021
  13. Екатерина Терехова. «Висит парашют, а летчика не видно». Как пилоты в Беларуси отвели самолет от жилых домов, а сами погибли // Страна. UA, 19 мая 2021
  14. 14,0 14,1 «Они останутся героями». В Барановичах простились с лётчиками, которые ценой своих жизней предотвратили страшную трагедию // СТВ, 20 мая 2021
  15. На церемонию прощания с майором Андрем Ничипорчиком и лейтенантом Никитой Куконенко прибыл министр обороны // ОНТ, 21 мая 2021
  16. «Собака меня не пускала на кухню». Мужчину, пострадавшего при крушении самолета в Барановичах, выписали из больницы
  17. Пострадавший при падении самолета в Барановичах: «Собака как будто что-то чувствовала» // Комсомольская правда, 4 июня 2021
  18. После крушения военного Як-130 СК Белоруссии завел уголовное дело // Аргументы и факты, 19 мая 2021
  19. Крушение самолета в Барановичах. Все, что известно на 20 мая
  20. Лукашенко назвал причину крушения военного самолета Як-130 в Барановичах // ТАСС, 20 мая 2021
  21. Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых лётчыкаў
  22. Лукашенко выразил соболезнования семьям погибших летчиков в Барановичах // ОНТ, 19 мая 2021
  23. Кочанова выразила соболезнование в связи с крушением военного самолета под Барановичами // СБ. Беларусь Сегодня, 19 мая 2021
  24. В Барановичах отменили праздничные мероприятия 21-22 мая // БЕЛТА, 19 мая 2021
  25. В Барановичах отменили празднование 150-летия города из-за катастрофы Як-130 // ТАСС, 19 мая 2021
  26. Тимур Хомичев. В адрес Минобороны Беларуси поступают соболезнования от вооруженных сил иностранных государств // Белновости, 21 мая 2021
  27. 20 человек задержаны за оскорбительные комментарии в адрес пилотов, погибших в Барановичах // Белтелерадиокомпания, 27 мая 2021
  28. Более 20 человек задержаны за оскорбление погибших пилотов Як-130 // Минск-Новости, 28 мая 2021

СпасылкіПравіць