Катастрофа Як-42 пад Нароўляй
Катастрофа Як-42 пад Нароўляй — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР.
Катастрофа Як-42 Ленінградскай УГА пад Нароўляй | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 28 чэрвеня 1982 |
Час | 10:49 |
Характар | катастрофа |
Прычына | адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі |
Месца | каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна, Гомельская вобласць, БССР |
Загінулыя | 132 |
Параненыя | 0 |
Мадэль | Як-42 |
Авіякампанія | «Аэрафлот» (СССР) |
Пункт вылету | Ленінград (Пулкава) |
Пункт прызначэння | Кіеў (Барыспаль) |
Дата выпуску | 1981 |
Пасажыры | 124 |
Экіпаж | 8 |
Выжылых | 0 |
Ход падзей
правіцьЗнаходзячыся на вышыні 9000 метраў, экіпаж атрымаў дазвол на зніжэнне да 7800 м. Падчас зніжэння самалёт рэзка перайшоў на пікіраванне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Рэшткі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.
Расследаванне
правіцьУ момант зніжэння з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраванне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласцю вузла і нізкай якасцю вытворчасці. Прадугледжаны рэгламент тэхнічнага абслугоўвання і агляду механізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналогіі.
Асуджаныя
правіцьЗа выпуск у серыю дэфектнай канструкцыі, рашэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 кастрычніка 1983 г. да пазбаўлення свабоды на 2 гады па арт. 172 КК РСФСР (халатнасць) з адтэрміноўкай прысуду (арт. 46-1 КК РСФСР) тэрмінам на 1 год былі асуджаныя кіраўнікі, якія зацвердзілі чарцяжы механізма перастаноўкі стабілізатара, якія паставілі на іх свае подпісы і пячаці[1]:
- Андрэеў Сяргей Аляксандравіч, 1932 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, жанаты, член КПСС з 1964 года, раней не судзімы, намеснік Галоўнага канструктара Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1976 г.).
- Первушын Юрый Паўлавіч 1926 г. н., ураджэнец г. Дзедаўка Істынскага р-на Маскоўскай вобласці, рускі, адукацыя — вышэйшая. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут ў 1954 г., жанаты, член КПСС з 1956 года, раней не судзімы, начальнік аддзела механізмаў Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
- Румянцаў Георгій Іванавіч, 1927 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут у 1956 г., жанаты, член КПСС з 1952 года, раней не судзімы, начальнік брыгады кіравання Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
Наступствы
правіцьПасля катастрофы эксплуатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану знятых з іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.
Экіпаж самалёта
правіць- Камандзір паветранага судна — Мусінскі Вячаслаў Мікалаевіч (нарадзіўся 23 кастрычніка 1947 )
- Другі пілот — Стыгараў Аляксандр Сяргеевіч (нарадзіўся 15 ліпеня 1949 )
- Штурман-стажор — Кедроў Віктар Іванавіч (нарадзіўся 17 верасня 1952 )
- Бортмеханік — Вінаградаў Мікалай Сямёнавіч (нарадзіўся 22 ліпеня 1938 )
- Бортправаднікі:
Крыніцы
правіць- ↑ Данил Бенатов. «Ленинград-Киев» — полет, прерванный 35 лет назад // DELFI.
Спасылкі
правіць- Катастрофа Як-42 Ленинградского УГА в районе г. Мозырь (руск.)
- Виктор Чамковский. «Ленинград — Киев». Прерванный полёт // Документальный детектив.
- Елена Анкудо. Упавшие с неба // БелГазета, 29 июля 2002 г.
- Государственный архив Российской Федерации опись 2, фонд А428, единица хранения 3925. Дело по обвинению Андреева С. А., Румянцева Г. И., Первушина Ю. П. в совершении преступления, предусмотренного ст. 172 УК РСФСР. Том 30: Протокол судебного заседания, приговор, частное определение.
- Интервью государственного обвинителя Юрия Костанова, посвященное процессу против Андреева, Румянцева, Первушина
- Кто-то должен упасть. Вспоминаем самую страшную авиакатастрофу в истории страны // Onliner.by.
- Ануфриев Г. Остаться на высоте // 7 дней. — 2008. — 27 ноября (№ 48). — С. 18.