Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем

Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем — авіяцыйная катастрофа самалёта Як-42 7 верасня 2011 года. Самалёт, які накіроўваўся па маршруце Яраслаўль — Мінск, праз 500 метраў ад пачатку палёту ўпаў на беразе ракі Токша. У катастрофе загінулі 43 асобы — 7 членаў экіпажа, гульцы і трэнерскі штаб хакейнага клуба «Лакаматыў Яраслаўль». Сярод іх былі і тры беларусы: хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

Катастрофа Як-42 пад Яраслаўлем
Лятак RA-42434 у верасні 2006 года
Лятак RA-42434 у верасні 2006 года
Агульныя звесткі
Дата 7 верасня 2011
Прычына высвятляецца
Месца каля яраслаўскага аэрапорта Тунашна
Загінулыя
Параненыя 1
Паветранае судна
Мадэль Як-42
Авіякампанія Як-Сервис
Пункт вылету Яраслаўль
Пункт прызначэння Мінск
Бартавы нумар RA-42434
Пасажыры 37
Экіпаж 8
Загінулыя 43
Выжылых 2

Экіпаж самалёта правіць

Экіпаж складаўся з васьмі чалавек:

  1. Камандзір Андрэй Саломенцаў
  2. Другі пілот Ігар Жэвелаў
  3. Бортмеханік Сяргей Жураўлёў
  4. Бортправадніца Алена Сарматава
  5. Бортправадніца Надзея Максумава
  6. Бортправадніца Алена Шавіна
  7. Бортінжынер Уладзімір Мацюшкін
  8. Бортінжынер Аляксандр Сізоў (выжыў, знаходзіцца ў шпіталі)[2].

Склад каманды на борце правіць

Хакеісты правіць

 
  1.   Абаронца Віталь Анікеенка, 24 гады
  2.   Нападнік Сяргей Астапчук (Беларусь), 21 год
  3.   Абаронца Міхаіл Баландзін, 31 год
  4.   Нападнік Аляксандр Васюноў, 23 гады
  5.   Нападнік Ёзэф Вашычэк (Чэхія), 30 гадоў
  6.   Варатар Аляксандр Уюхін, 38 гадоў
  7.   Нападнік Аляксандр Галімаў, 26 гадоў — памёр у бальніцы 12 верасня[3]
  8.   Нападнік Павел Дземітра (Славакія), 36 гадоў
  9.   Абаронца Роберт Дытрых (Германія), 25 гадоў
  10.   Абаронца Марат Калімулін, 23 гады
  11.   Нападнік Аляксандр Калянін, 23 гады
  12.   Нападнік Андрэй Кірухін, 24 гады
  13.   Нападнік Мікіта Клюкін, 21 год
  14.   Варатар Стэфан Ліў (Швецыя), 30 гадоў
  15.   Нападнік Ян Марэк (Чэхія), 31 год
  16.   Абаронца Карэл Рахунэк (Чэхія), 32 гады
  17.   Абаронца Руслан Салей (Беларусь), 36 гадоў[4]
  18.   Абаронца Карліс Скрастыньш (Латвія), 37 гадоў
  19.   Нападнік Павел Снурніцын, 19 гадоў
  20.   Нападнік Данііл Собчанка, 20 гадоў
  21.   Нападнік Іван Ткачэнка, 31 год
  22.   Абаронца Павел Траханаў, 33 гады
  23.   Абаронца Юрый Урычаў, 20 гадоў
  24.   Нападнік Генадзь Чурылаў, 24 гады
  25.   Абаронца Максім Шувалаў, 18 гадоў
  26.   Нападнік Арцём Ярчук, 21 год

Па інфармацыі LifeNews, з каманды выжыў толькі Аляксандр Галімаў, які патрапіў у рэанімацыйнае адзяленне адной з яраслаўскіх бальніц з апёкамі 80 % цела[5]. Ён памёр у бальніцы 12 верасня.

Трэнерскі штаб правіць

  1. Масажыст Юрый Бахвалаў
  2. Масажыст Аляксандр Бяляеў
  3. Урач Андрэй Зімін
  4. Трэнер Ігар Каралёў, 41 год
  5. Трэнер Аляксандр Карпоўцаў, 41 год
  6. Трэнер па фізічнай падрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (Беларусь), 31 год
  7. Масажыст Яўген Кунаў
  8. Масажыст Вячаслаў Кузняцоў
  9. Галоўны трэнер Брэд Макрыман (Канада), 52 гады
  10. Адміністратар Уладзімір Піскуноў
  11. Метадыст Яўген Сідараў

Падобныя катастрофы правіць

У гісторыі спорту было 11 падобных авіякатастрофаў. У 1949 годзе пад Турынам загінула каманда футбольнага клуба «Тарына». 11 жніўня 1979 года ў авіякатастрофе загінуў увесь асноўны склад узбекскага футбольнага клуба «Пахтакор». У 1993 разбілася нацыянальная зборная Замбіі па футболе.

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць