Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам
Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў суботу 31 кастрычніка 2015 года ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі сусветнай авіяцыі.
Рэйс 9268 Metrojet | |
---|---|
![]() Хваставая частка рэйса 9268 — на кілі бачная частка надпісу «METROJET» | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 31 кастрычніка 2015 года |
Час | 07:15 МСК (прыблізна) |
Характар | падзенне з эшалона, разбурэнне ў паветры |
Прычына | тэрарыстычны акт |
Месца |
![]() |
Каардынаты | 30°11′10,66″ пн. ш. 34°09′26,24″ у. д.HGЯO — разбурэнне ў паветры |
Загінулыя | 224[5][6][7], 217[8] і 7[8] |
Паветранае судна | |
Самалёт, які разбіўся, за 15 месяцаў да катастрофы |
|
Мадэль | Airbus A321-231 |
Авіякампанія |
![]() |
Пункт вылету |
![]() |
Пункт прызначэння |
![]() |
Рэйс | 7K-9268[1][2] |
Бартавы нумар | EI-ETJ |
Дата выпуску | 9 мая 1997 года (першы палёт) |
Пасажыры | 217[3] |
Экіпаж | 7 |
Загінулыя | 224 (усе) |
Выжылых | 0[4] |
Авіялайнер Airbus A321 расійскай кампаніі «Кагалымавія» (гандлёвая марка Metrojet) быў зафрахтаваны турыстычным аператарам Brisco і выконваў чартарны рэйс Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Праз 23 хвіліны пасля вылету з экіпажам была страчана радыёсувязь, а сам лайнер знік з радараў[9]. Пошукавыя групы егіпецкага ўрада выявілі абломкі самалёта каля горада Нехель .
Усе 224 чалавекі (з іх 25 дзяцей і 7 членаў экіпажа), якія знаходзіліся на борце, загінулі[4].
Гэта авіяцыйная катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі Егіпта і самалётаў сямейства Airbus A320[10]. Яна прывяла да самай масавай гібелі грамадзян Расіі ў авіякатастрофе[11].
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за катастрофу расійскага лайнера ў Егіпце[12]. Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў 17.11.2015 паведаміў, што прычынай крушэння самалёта стаў тэракт[13].
Экіпаж і пасажырыПравіць
Грамадзянства людзей на борце | |||
---|---|---|---|
Грамадзянства | Пасажыры | Экіпаж | Усяго |
Беларусь | 1 | 0 | 1[14][15] |
Расія | 212 | 7 | 219 |
Украіна | 4 | 0 | 4[16] |
Разам | 217 | 7 | 224 |
Самалётам кіраваў расійскі экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і пяці бортправаднікоў[17][18]:
- Камандзір паветранага судна — Немаў Валерый Юр'евіч. Меў звыш 12 000 гадзін налёту, з іх 3860 гадзін на самалётах Airbus A321.
- Другі пілот — Трухачаў Сяргей Станіслававіч
- Старэйшы бортправаднік — Марцэвіч Валянціна Пятроўна
- Бортправаднікі:
- Беламестнаў Андрэй Віталевіч
- Алару Ірына Дзмітрыеўна
- Свірыдаў Станіслаў Васільевіч
- Філімонаў Аляксей Андрэевіч
Паводле звестак Расавіяцыі, на борце знаходзілася 192 дарослыя пасажыры і 25 дзяцей[19].
Паводле звестак МНС Расіі[20], большасць пасажыраў былі жыхарамі Паўночнага захаду Расіі, галоўным чынам з Санкт-Пецярбурга, таксама на борце знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і 1 грамадзянін Беларусі.
РэакцыяПравіць
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінулых. Прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву было даручана сфарміраваць дзяржаўную камісію ў сувязі з катастрофай самалёта «КагалымАвіа» ў Егіпце[21]. 1 лістапада абвешчана ў Расіі днём жалобы[22][23].
Свае спачуванні выказалі лідары Егіпта, Арменіі, Беларусі, Украіны, Азербайджана, Турцыі, Францыі, ЗША, Эстоніі і іншых краін[24][25][26][27][28][29].
Улады Егіпта ў якасці папярэдняй прычыны крушэння A321 назвалі тэхнічныя няспраўнасці. Шэраг СМІ са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі Егіпта спачатку адзначалі, што слядоў тэрарыстычнага акту пры падзенні самалёта няма[30].
Авіякампаніі Emirates Airline, Air France, Lufthansa прыпынілі палёты над тэрыторыяй Сінайскага паўвострава да высвятлення прычын крушэння расійскага лайнера[31][32].
Гл. таксамаПравіць
- Найбуйнейшыя авіяцыйныя катастрофы
- Катастрофа Boeing 737 пад Шарм-эш-Шэйхам — папярэдняя найбуйнейшая авіякатастрофа ў Егіпце; адбылася гэтак жа пасля вылету з Шарм-эш-Шэйха з групай турыстаў.
- Катастрофа Boeing 767 пад Нантакетам — найбуйнейшая авіякатастрофа ў егіпецкай авіяцыі; адбылася роўна за 16 гадоў да гэтага.
- Катастрофа Ан-32 у Кіншасе — найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Афрыкі і расійскай авіяцыі.
ЗноскіПравіць
- ↑ Расклад рэйсаў (руск.). Аэрапорт Пулкава (Санкт-Пецярбург) (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Нумар рэйса 7K9268 не значыцца на табло прылёту ў Пулкава , Газета.ru (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015. Архівавана 6 лістапада 2015.
- ↑ Пасольства: на борце было не 224, а 219 чалавек . РІА Навіны.
- ↑ а б Егіпецкія ўлады пацвердзілі афіцыйна, што выжылых няма . Meduza.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/news/world-middle-east-34687139 — 2015. Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ http://www.catchnews.com/world-news/no-survivors-in-russian-plane-crash-egyptian-officials-1446294663.html
- ↑ http://www.kp.ru/best/msk/memoryof7k9268/
- ↑ а б Aviation Safety Network accident description Праверана 3 сакавіка 2021.
- ↑ Мінавіяцыі Егіпта: пілот А321 не звяртаўся па дапамогу да дыспетчараў , РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ ASN Aircraft accident Airbus A321-231 EI-ETJ Sinai (англ.)(недаступная спасылка). Aviation Safety Network. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2015. Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Life78 успомніў найбуйнейшыя расійскія авіякатастрофы (руск.). LifeNews (31 кастрычніка 2015). Праверана 1 лістапада 2015.
- ↑ Ісламісты заявілі пра адказнасць за катастрофу расійскага лайнера ў Егіпце . Лента.ру.
- ↑ bbc.com
- ↑ «Усе формы перадпалётнага тэхнічнага абслугоўвання выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме» . Коммерсантъ (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Па папярэдніх даных Пасольства ў Егіпце, сярод загінулых пры катастрофе расійскага авіялайнера адзін грамадзянін Беларусі . МЗС Беларусі (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ МНС РФ паведаміла пра чатырох украінцаў на борце A321 . Дождж, тэлеканал.
- ↑ Спісы пасажыраў і экіпажа рэйса 9268 «Кагалымавіа» (руск.). Асацыяцыя тураператараў (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Інфармацыя па рэйсе 7К-9268 Шарм-Эль-Шэйх – Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка 2015 (руск.)(недаступная спасылка). Прэс-цэнтр Metrojet (31 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2015. Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ СМІ апублікавалі спіс пасажыраў самалёта Airbus «Кагалымавіа» . RT (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Спіс пасажыраў і экіпажа самалёта Airbus A321 авіякампаніі «Кагалымавіа» 7К9268 Архівавана 13 жніўня 2017.
- ↑ Пуцін даручыў сфарміраваць дзяржкамісію па катастрофе самалёта ў Егіпце . РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ 1 лістапада абвешчаны ў Расіі днём жалобы па загінулых у авіякатастрофе . АП (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ У Расіі 1 лістапада абвешчана Днём жалобы ў сувязі з крушэннем самалёта . РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Спачуванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Ўладзіміру Пуціну Франсуа Аланд выказаў спачуванні Расіі ў сувязі з катастрофай A321. (31 кастрычніка 2015).
- ↑ Франсуа Аланд выказаў спачуванні Расіі ў сувязі з катастрофай A321 . НТБ (31 кастрычніка 2015).
- ↑ Джон Кэры выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем расійскага самалёта ў Егіпце , RT.com (31.10.2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Маргарыта Кіслова. СМІ: прэм'ер Егіпта адмяніў усе візіты з-за інцыдэнту з самалётам РФ . РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Пётр Парашэнка выказаў спачуванні праз Twitter
- ↑ http://rus.postimees.ee/3382235/prezident-jestonii-napravil-vladimiru-putinu-pismo-s-soboleznovanijami
- ↑ Крушэнне расійскага Airbus 321 у Егіпце: анлайн-трансляцыя , РБК (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- ↑ Air France і Lufthansa прыпынілі палёты над Сінайскім паўвостравам , РБК (31.10.2015). Праверана 1 лістапада 2015.
- ↑ Emirates спыніла палёты над Сінаем , Slon Magazine (01.11.2015). Праверана 1 лістапада 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам
- Інфармацыя па рэйсе 7К-9268 Шарм-Эль-Шэйх — Санкт-Пецярбург 31 кастрычніка 2015 Архівавана 4 лістапада 2015. — Metrojet
- Спіс пасажыраў і экіпажа самалёта Airbus A321 авіякампаніі «КагалымАвіа» 7К9268(недаступная спасылка). МНС Расіі. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2017. Праверана 1 лістапада 2015.
- Крушэнне расійскага лайнера ў Егіпце . Анлайн-рэпартаж. РІА Навіны (31 кастрычніка 2015). Праверана 31 кастрычніка 2015.
- 7K9268 flight history — FlightRadar24
- (англ.) Crisis Архівавана 24 сакавіка 2015. — Airbus