Катастрофа BAe-125 пад Мінскам (2009)

Катастрофа BAe-125 пад Мінскам — авіякатастрофа, якая адбылася 26 кастрычніка 2009 года за 2 км ад нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Катастрофа BAe-125-800B авіякампаніі «С-Эйр» пад Мінскам
Dominie.xs739.arp.jpg
Агульныя звесткі
Дата 26 кастрычніка 2009
Характар катастрофа
Месца каля вёскі Пяцілетка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць
Загінулыя 5
Паветранае судна
Мадэль BAe-125-800B
Авіякампанія «С-Эйр» (Расія)
Пункт вылету Масква (Унукава)
Пункт прызначэння Нацыянальны аэрапорт Мінск
Бартавы нумар RA-02807
Дата выпуску 1986
Пасажыры 2
Экіпаж 3
Выжылых 0

АбставіныПравіць

Самалёт чартарным рэйсам выляцеў з расійскага аэрапорта «Унукава» (у 20:06 паводле маскоўскага часу) у Нацыянальны аэрапорт Мінск. У 21:14 па мінскім часе дыспетчар аэрапорта выходзіў на сувязь з самалётам, які ішоў правей ад зададзенага курсу. Самалёт накіравалі на другі круг. За два кіламетры ад узлётна-пасадачнай паласы BAe-125 ішоў дакладна па курсе ў створ пасадачнай паласы. Пасля пачаў адыходзіць улева і ў 21:35 знік з радараў. Хутка самалёт, што пацярпеў крушэнне, знайшлі побач з аэрапортам, каля вёскі Пяцілетка Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна[1][2].

Пры падзенні самалёта адбыўся «залом лесу» на 250 метраў, пасля самалёт ударыўся аб зямлю і загарэўся. Пажар хутка быў лакалізаваны.

Бізнесмены ляцелі чартарным рэйсам у Мінск у элітнае казіно «Шангры Ла», якое пераехала з Расіі ў Беларусь і нядаўна адкрылася побач са Штаб-кватэрай СНД.

СамалётПравіць

Самалёт BAe-125-800, што разбіўся, быў 1987 года вытворчасці, серыйны нумар — 258076. Самалёт з ліпеня 2008 года належаў расійскай авіякампаніі «Эс-Эйр»[3].

Самалёт распрацаваны брытанскай кампаніяй «Hawker Siddeley», выпускаецца з 1962 года. Усяго да 1990 года было выраблена 763 машын.

АхвярыПравіць

Загінулі ўсе прысутныя на борце — 3 члены экіпажу і 2 пасажыры. Яшчэ адзін пасажыр, які мусіў ляцець, не з’явіўся на рэйс.

Экіпаж: Аляксандр Самойлаў — камандзір карабля, Сяргей Снімшчыкаў — штурман карабля, Алеся Латуціна — бортправадніца.

Пасажыры: Марат Рамашкін — генеральны дырэктар авіякампаніі «Эс-Эйр» (якой належаў самалёт), П. Малышаў — расійскі бізнесмен.

Зноскі

СпасылкіПравіць