Катастрофа Boeing 737 у Вільні

Катастрофа Boeing 737 у Вільні — авіяцыйная катастрофа, якая здарылася раніцай 25 лістапада 2024 года. Авіялайнер Boeing 737-476SF авіякампаніі Еўрапейскі паветраны транспарт Лейпцыг[en] выконваў міжнародны планавы грузавы рэйс 5960 па маршруце ЛейпцыгВільня, але пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку. Адзін член экіпажа загінуў, трое атрымалі раненні. Аб ахвярах на зямлі не паведамлялася.

Катастрофа Boeing 737 у Вільні
Агульныя звесткі
Дата 25 лістапада 2024[1]
Месца
Загінулыя
Параненыя 3[3]
Авіякампанія Swiftair[d][1]
Пункт вылету Leipzig/Halle Airport[d][1]
Пункт прызначэння Віленскі аэрапорт[1]
Рэйс QY5960[1]

Катастрофа

правіць

Самалёт вылецеў з вузлавога аэрапорта (хаба) DHL у аэрапорце Лейпцыг/Гале ў 02:08 UTC 25 лістапада. Катастрофа адбылася ў 03:28 UTC падчас заходу на пасадку ў аэрапорце Вільні. Самалёт ледзь не ўрэзаўся ў двухпавярховы дом. Адзін з двух пілотаў, грамадзянін Іспаніі і Францыі, загінуў пры ўдары, а тры іншыя члены экіпажа, уключаючы іншага пілота, атрымалі раненні і былі выратаваны. Ратавальнікі патлумачылі іх выжыванне тым, што кабіна самалёта пры ўдары аддзялілася ад фюзеляжа, які загарэўся. Усе 12 жыхароў дома былі эвакуіраваны.

Расследаванне

правіць

Выконваючы абавязкі міністра нацыянальнай абароны Лаўрынас Кашчунас заявіў, што на папярэдніх этапах не было выяўлена ніякіх прыкмет дыверсіі. Орган па расследаванні бяспекі палётаў Іспаніі накіраваў у Літву двух следчых, а Федэральнае міністэрства транспарту і лічбавай інфраструктуры Германіі таксама накіравала ў Літву чатырох экспертаў з Федэральнага бюро расследаванняў авіяцыйных здарэнняў Германіі для аказання дапамогі ў расследаванні.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Aviation Safety Network — 1996. Праверана 31 снежня 2024.
  2. https://www.reuters.com/business/aerospace-defense/dhl-cargo-plane-crashes-near-vilnius-airport-2024-11-25/ Праверана 25 лістапада 2024.
  3. https://www.delfi.lt/news/daily/crime/vilniuje-salia-namo-nukrito-krovininis-dhl-lektuvas-zuvo-ispanijos-pilietis-120067159 Праверана 25 лістапада 2024.