Катастрофа Bombardier E-11 у Газні
Катастрофа Bombardier E-11 у Газні — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася на ўсходзе Афганістана. Першапачаткова памылкова паведамлялася пра падзенне пасажырскага авіялайнера авіякампаніі Ariana Afghan Airlines[6][7], але пазней высветлілася, што разбіўся самалёт Bombardier E-11A, які належаў ВПС ЗША[8][9]. Абодва пілоты на яго борце загінулі[2].
Катастрофа ў Газні | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 27 студзеня 2020 |
Час | 8:40 UTC |
Характар | невядома |
Прычына | невядома |
Месца | Газні (Афганістан) |
Загінулыя | 2[1][2]—3[3] (усе) |
Параненыя | 0 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Bombardier E-11A |
Авіякампанія | ВПС ЗША |
Пункт вылету | Kandahar International Airport[d][5] |
Пункт прызначэння | Кандагар |
Бартавы нумар | 11-9358 |
Дата выпуску | 2009 |
Пасажыры | 0—1 |
Экіпаж | 2[4] |
Выжылых | 0 |
Самалёт
правіцьBombardier E-11A — ваенная мадыфікацыя самалёта Bombardier Global Express; рэгістрацыйны нумар 11-9358, серыйны 9358. Першы палёт здзейсніў у 2009 годзе. Самалёт знаходзіўся ў эксплуатацыі 430-й экспедыцыйнай электроннай баявой эскадрыллі ў якасці баявога вузла паветранай сувязі (BACN)[10]. Усяго ў ВПС ЗША выкарыстоўваліся 4 такіх самалёта, усе ў Афганістане. Апаратура сувязі на такіх самалётах займаецца перадачай паведамленняў і даных паміж рознымі наземнымі групамі і сістэмамі сувязі[10].
Катастрофа
правіцьБорт 11-9358 знаходзіўся на вышыні каля 12 500 метраў[11], такая вышыня недасяжна для сродкаў СПА руху «Талібан»[12][13].
Самалёт разбіўся каля 13:10 па мясцовым часе (08:40 UTC) на тэрыторыі правінцыі Газні, прыкладна ў 130 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Кабула, побач з паселішчам "Sado Khelo"[14].
Прадстаўнік ВПС ЗША ў Афганістане паведаміў аб адсутнасці прыкмет таго, што самалёт быў збіты[2].
Загінулі абодва пілота борта 11-9358 — 46-гадовы камандзір экіпажа, падпалкоўнік Пол К. Вос (англ.: Paul K. Voss) і 30-гадовы памочнік камандзіра, капітан Раян С. Фанеуф (англ.: Ryan S. Phaneuf)[1][15]. Па некаторых даных, ахвярай таксама стаў агент ЦРУ Майкл Д’Андрэа[3]. Першапачаткова паведамлялася аб 5-6 ахвярах[16].
Расследаванне
правіцьАмерыканскія ваенныя ўлады пачалі расследаванне прычын катастрофы[17].
28 студзеня ваенныя ЗША наведалі месца катастрофы, забралі бартавы самапісец і знішчылі абломкі самалёта[11][15].
Зноскі
правіць- ↑ а б Jeff Seldin. US Recovers Bodies of Military Personnel Killed in Afghanistan Plane Crash (англ.). Voice of America (28 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2020.
- ↑ а б в U.S. Plane Goes Down In Afghanistan, Prompting Wave Of Questions, Contradictions (англ.). NPR.org (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ а б Организатор убийства генерала Сулеймани погиб в Афганистане в авиакатастрофе Архівавана 28 студзеня 2020. // ИноСМИ, 28 января 2020
- ↑ Norman, Greg. [https: //www.foxnews.com/world/us -military-plane-crashes-in-afghanistan US military plane crashes in Afghanistan with 5 onboard, official says] (англ.). Fox News (27 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Aviation Safety Network accident description Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Источник // www.kommersant.ru
- ↑ США подтвердили гибель своего военного самолёта в Афганистане . РБК (28 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ U.S. recovers remains from Afghanistan plane crash, verifying identities: officials (англ.). Reuters (28 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ Welle (www.dw.com), Deutsche. В Афганистане разбился американский военный самолёт | DW | 27.01.2020 . DW.COM (7 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ а б https://www.rferl.org/a/afghanistan-crashed-us-jet-spy-plane/30405496.html
- ↑ а б https://www.newsweek.com/navy-seals-recover-two-bodies-us-plane-wreckage-taliban-held-territory-1484412
- ↑ https://www.rferl.org/a/afghanistan-crashed-us-jet-spy-plane/30405496.html "... an altitude high above the range of any Taliban weaponry"
- ↑ https://www.bbc.com/news/world-asia-51264744 "But the Taliban are not believed to have the sorts of anti-aircraft missiles needed to bring down a high-flying aircraft."
- ↑ US says mystery crash in Afghanistan was US Air Force plane . AP NEWS (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.
- ↑ а б Brian W. Everstine. DOD Identifies Airmen Killed in E-11 Crash (англ.). Air Force Magazine (29 студзеня 2020). Праверана 30 студзеня 2020.
- ↑ Талибы взяли ответственность за сбитый самолет ВВС США . lenta.ru. Праверана 30 студзеня 2020.
- ↑ Howard Altman, Kent Miller. Air Force E-11A aircraft goes down in eastern Afghanistan; US military investigating (англ.). Military Times (27 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
Спасылкі
правіць- ASN Aircraft accident Bombardier E-11A (Global Express) 11-9358 Deh Yak district . Aviation Safety Network. Праверана 29 студзеня 2020.