Катастрофа CH-47 у правінцыі Вардак
Катастрофа CH-47 у правінцыі Вардак — крушэнне амерыканскага ваенна-транспартнага верталёта CH-47 «Чынук», які быў збіты з ручнога гранатамёта баевікамі руху «Талібан».
Авіякатастрофа верталёта НАТА 6 жніўня 2011 года | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 6 жніўня 2011 |
Прычына | Збіты ракетай з зямлі |
Месца | правінцыя Вардак |
Загінулыя | 38 чалавек, 1 сабака |
Параненыя | 0 |
Паветранае судна | |
Мадэль | CH-47 Чынук |
Авіякампанія | Армія ЗША |
Пасажыры | 36 |
Экіпаж | 2 |
Выжылых | 0 |
6 жніўня 2011 верталёт НАТА CH-47 збіты ракетай з зямлі ў афганскай правінцыі Вардак, на захад ад Кабула. Загінулі ўсе 38 чалавек, якія знаходзіліся на борце. У верталёце былі амерыканскія і афганскія вайскоўцы: 22 байцы «Марскіх коцікаў» (SEAL) з Ваенна-марской спецыяльнай групы (NSWDG; SEAL, падраздзяленне 6), 5 вайскоўцаў 160-га авіяцыйнага палка спецыяльнага прызначэння, 3 ваеннаслужачых Упраўлення баявых дыспетчараў ВПС ЗША, ваенны кінолаг, грамадзянскі перакладчык, 7 салдат са спецпрызну Нацыянальнай арміі Афганістана і службовы сабака[1]. Афіцыйныя асобы ваеннай кааліцыі на ўмовах ананімнасці, паведамілі, што верталёт быў збіты Талібанам з дапамогай ручнога супрацьтанкавага гранатамёта[2][3][4].
Смерць у гэтай авіякатастрофе 31 амерыканскага спецпрызнаўца стала самай буйной стратай Узброеных сіл ЗША з пачатку вайны ў Афганістане ў 2001 годзе[5][6].
Дваццаць два «марскія коцікі» былі членамі Ваенна-марской спецыяльнай групы (NSWDG), таксама вядомай як Каманда 6 SEAL — падраздзялення, байцы якога знішчылі Усаму бен Ладэна. Аднак ні адзін з загінулых непасрэдна не ўдзельнічаў у гэтай аперацыі[7].
Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыняў удзел у цырымоніі развітання з трыццаццю амерыканскімі вайскоўцамі, якія знаходзіліся на борце верталёта[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Solomon Moore and Kimberly Dozier. Copter shot down, killing 30 US troops, 7 Afghans(недаступная спасылка). Associated Press. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2011.
- ↑ 31 US troops die in helicopter crash in Afghanistan - World news - South and Central Asia - Afghanistan - msnbc.com . msnbc.msn.com (6 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 6 August 2011.
- ↑ https://www.nytimes.com/2011/08/07/world/asia/07afghanistan.html?_r=3&hp Dozens Killed as NATO Helicopter Shot Down in Afghanistan
- ↑ http://edition.cnn.com/2011/WORLD/asiapcf/08/06/afghanistan.nato.helicopter.crash/ NATO helicopter crash in Afghanistan; 31 Americans, 7 Afghans dead
- ↑ BBC News - Afghan helicopter crash kills 31 US troops . bbc.co.uk (6 жніўня 2011). — «incident is believed to be the biggest single loss of life for US forces in Afghanistan since they began operations in 2001.» Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 6 August 2011.
- ↑ http://www.latimes.com/news/nationworld/world/la-fgw-afghan-chopper-20110807,0,7157351.story Chopper crash kills 31 U.S. troops, 7 Afghans
- ↑ News from The Associated Press
- ↑ Афганистан: гибель «Чинука» и перспективы военной кампании | Америка | Русская Служба «Голоса Америки»