Катастрофа Embraer E190 у Актау
Катастрофа Embraer E190 у аэрапорце Актау — авіякатастрофа, якая здарылася раніцай 25 снежня 2024 года з самалётам Embraer E190 «Азербайджанскіх авіяліній» (пасажырскі рэйс № 8243 па маршруце Баку — Грозны)[3], што ўпаў побач з узлётна-пасадачнай паласой аэрапорта горада Актау і загарэўся. На борце знаходзілася 67 чалавек[4][5] (62 пасажыры і 5 членаў экіпажа), з іх выжыла 28[6].
Катастрофа Embraer E190 у Актау | |
---|---|
![]() Мемарыял ахвярам крушэння ў міжнародным аэрапорце імя Гейдара Аліева | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 25 снежня 2024 |
Месца | |
Загінулыя |
|
Параненыя | 28 |
Мадэль | Embraer 190[d] |
Авіякампанія | Азербайджанскія авіялініі[2] |
Пункт вылету | Міжнародны аэрапорт імя Гейдара Аліева[2] |
Пункт прызначэння | Грозны (аэрапорт)[2] |
Рэйс | AHY8243 |
Самалёт
правіцьПацярпелым самалётам быў Embraer ERJ-190AR (бартавы нумар 4K-AZ65)[7]. Быў пабудаваны ў 2013 годзе, і ў ліпені 2013 года быў перададзены ў Азербайджанскія авіялініі[8]. Самалёт быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі General Electric CF34-10E[7].
Экіпаж і пасажыры
правіцьAzerbaijan Airlines апублікаваў спіс з 62 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце самалёта[9][10] (пазней іх колькасць узрасла на 2[11]), з іх 16 былі грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, 42 — грамадзянамі Азербайджана, 6 — грамадзянамі Казахстана, 3 — грамадзянамі Кыргызстана[12].
Грамадзянства | Пасажыры | Экіпаж | Агулам |
---|---|---|---|
Азербайджан | 37 | 5 | 42 |
Расія | 16 | 0 | 16 |
Казахстан | 6 | 0 | 6 |
Кыргызстан | 3 | 0 | 3 |
Агулам | 62 | 5 | 67 |
Ход падзей
правіць25 снежня 2024 года ў 03:55 па UTC самалёт вылецеў з міжнароднага аэрапорта Гейдара Аліева ў Баку і накіраваўся ў аэрапорт Грознага[7].
Абстаноўка ў раёне Грознага ў гэты час была вельмі складанай. У раёне аэрапорта аб’яўляўся план «Ковёр» з-за нападаў украінскіх беспілотных лятальных апаратаў[13].
Экіпаж борта паведамляў пра моцны ўдар і выбух у раёне задніх крэслаў. Камандзір самалёта двойчы спрабаваў пасадзіць яго ў Грозным. Паведамлялася, што самалёт перанакіроўвалі ў Махачкалу[14]. У 06:07 па UTC, знаходзячыся над Каспійскім морам[15], экіпаж самалёта падаў сігнал 7700 (надзвычайная сітуацыя)[7][16], пасля чаго камандзір прыняў рашэнне сысці на запасны аэрапорт у Актау[14]. Аварыйная пасадка выконвалася ў рэжыме direct mode пасля адмовы сістэмы кіравання[17].
Самалёт зрабіў два заходы над аэрапортам горада Актау[18]. У 6:28[7] па UTC, знаходзячыся на нізкай вышыні з апушчаным носам, самалёт на адлегласці да аэрапорта каля трох кіламетраў сутыкнуўся з зямлёй і загарэўся. На месцы катастрофы былі задзейнічаны 150 ратавальнікаў і 45 адзінак тэхнікі[19].
Расследаванне
правіцьПа факце крушэння Embraer E190 пад Актау, Генпракуратура Азербайджана завяла крымінальныя справы па артыкулах 262.3 (парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) і 314.3 (халатнасць), праваахоўныя органы Казахстана завялі крымінальную справу па артыкуле 345 (парушэнне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі транспартнага сродку, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб), а Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі завёў крымінальную справу па артыкуле 263 КК (парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту)[20].
Сярод версій крушэння — абстрэл сродкамі СПА (прабоіны ў корпусе, пашкоджанні рухавіка, прыкметныя на відэаздымцы з салона незадоўга да падзення)[21], сутыкненне з птушкамі, выбух кіслароднага балона на борце самалёта або тэхнічная няспраўнасці[22].
Было выяўлена шмат скразных і нескразных пашкоджанняў рознай велічыні і формы ў хваставой частцы фюзеляжа, кіля і стабілізатара, рулёў вышыні і напрамку. Падобныя пашкоджанні былі знойдзены на левым рухавіку і левым крыле паветранага судна, а таксама на агрэгатах і кампанентах. У некаторых месцах пашкоджанні маюць правільную прамавугольную форму[23].
Паводле азербайджанскіх урадавых крыніц, прычынай стаў абстрэл ракетай «зямля-паветра», выпушчанай ЗРГК «Панцыр-С» УС Расіі, які адбіваў у гэты дзень атакі ўкраінскіх БПЛА на аэрапорт Грозны[24][25][26].
Рэакцыя
правіцьПрэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч[27], прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф[28], прэзідэнт Кыргызстана Садыр Джапараў[29], прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін[30], прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган[31], прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[32], а таксама пасольствы ЗША, Вялікабрытаніі[33] і Францыі[34], МЗС Грузіі[35] і Румыніі[36] выказалі свае спачуванні Азербайджану ў сувязі з авіякатастрофай.
У сувязі з авіякатастрофай, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 25 снежня перапыніў свой візіт у Расію[37]. 26 снежня абвешчана ў Азербайджане днём жалобы. Ільхам Аліеў заявіў, што ўлады Азербайджана 27 снежня перадалі расійскаму боку патрабаванні аб прызнанні віны за катастрофу самалёта, пакаранні вінаватых і выплаце кампенсацый[38]. Ен раскрытыкаваў Маскву за спробы «замяць» інцыдэнт і паведаміў, што быў «засмучаны і здзіўлены» версіямі падзей, якія прапанавалі расійскія афіцыйныя асобы[39].
Уладзімір Пуцін адразу заявіў, што да месца катастрофы накіраваны самалёт МНС РФ з медперсаналам і абсталяваннем для аказання дапамогі[40]. 28 снежня па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з Ільхамам Аліевым. Пуцін прынёс свае прабачэнні ў сувязі з тым, што трагічны інцыдэнт адбыўся ў паветранай прасторы Расіі[41].
На фоне катастрофы і рэакцыі на яе афіцыйных прадстаўнікоў Расіі, а таксама ўзмацненне міграцыйнай палітыкі Расіі (пытанне працягласці бязвізавага знаходжання замежнікаў на тэрыторыі краіны), Міністэрства замежных спраў Азербайджана зрабіла больш жорсткімі міграцыйныя правілы для грамадзян Расіі і асоб без грамадзянства, якія стала пражываюць у Расіі (90 дзён на год пасля ўезду)[42].
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 29 снежня 2024 года ўзнагародзіў экіпаж самалёта. Загінуўшым пілотам Ігару Кшнякіну і Аляксандру Кальянінаву, а таксама бортправадніцы Хакуме Аліевай пасмяротна прысвоены званні Нацыянальных Герояў Азербайджана. Бортправаднікі Зульфугар Асадаў і Айдан Рагімлі ўзнагароджаны ордэнамі «Рашадат» 1-й ступені[43]. 6 студзеня 2025 года Ільхам Аліеў усклаў віну за катастрофу на прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі і запатрабаваў пакарання вінаватых[44].
Расійскія так званыя «Z—блогеры» і асобныя тэлеграм-каналы (Аляксандр Коц, «Рыбарь», «Два майора», «ВЧК-ОГПУ» і іншыя) выбухнулі незадаволенасцю і абразамі ў адрас прэзідэнта Аліева і Азербайджана, абвяргаючы абвінавачванні. Яны нагадалі пра падобныя інцыдэнты ў Сірыі , Карабаху і гібелі расійскіх міратворцаў , а таксама рабілі акцэнт на віну атакі беспілотнікаў Узброеных сіл Украіны[45][46][47]. 27 студзеня 2025 года прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі адзначыў беспадстаўнасць шэрагу абвінавачанняў з азербайджанскага боку[48].
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.bbc.com/news/articles/cn4x3jwlewgo
- ↑ а б в г Aviation Safety Network — 1996. Праверана 27 снежня 2024.
- ↑ Пассажирский самолёт рухнул в аэропорту Актау (руск.). Orda.kz (25 снежня 2024).
- ↑ tengrinews.kz. Крушение самолета Azerbaijan Airlines близ Актау: online-трансляция (руск.). Главные новости Казахстана - Tengrinews.kz (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Информация пресс-службы . www.azal.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ На место происшествия прибыл Глава МЧС Казахстана . gov.kz (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ а б в г д Ranter, Harro. Accident Embraer ERJ-190AR 4K-AZ65, Wednesday 25 December 2024 . asn.flightsafety.org. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ 4K-AZ65 AZAL Azerbaijan Airlines Embraer ERJ-190AR (ERJ-190-100 IGW) (англ.). www.planespotters.net (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Azerbaijan Airlines опубликовала список пассажиров разбившегося самолета (руск.). РБК (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Крушение самолета близ Актау: обнародован полный список пассажиров (руск.). NUR.KZ (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ В МЧС уточнили число людей на борту упавшего самолета в Актау (руск.). РБК (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Крушение самолета близ Актау: что известно на текущий момент (руск.). NUR.KZ (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Опубликовано полное заявление главы Росавиации по катастрофе в Актау (руск.). ТАСС (27 снежня 2024). Праверана 27 снежня 2024.
- ↑ а б Власти объяснили, как летевший в Чечню самолет оказался в Казахстане (руск.). РБК (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Flightradar24. Live Flight Tracker - Real-Time Flight Tracker Map (англ.). Flightradar24. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ tengrinews.kz. Что известно об упавшем самолете близ Актау (руск.). Главные новости Казахстана - Tengrinews.kz (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Самолет AZAL готовился к посадке в режиме direct mode после отказа системы управления (руск.). Интерфакс (25 снежня 2024).
- ↑ Самолет, летевший из Баку в Грозный, упал в аэропорту Актау - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ На борту потерпевшего крушение в Актау самолета мог взорваться баллон (руск.). Tourdom.ru. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Три страны завели уголовные дела после крушения самолета в Актау (руск.). РБК (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ «Был взрыв». Упавший в Казахстане самолет могли подбить системой ПВО - Русская служба The Moscow Times
- ↑ Explosions ring out in Grozny: UAV attack is ongoing - Russian media. VIDEO Source: https://censor.net/en/v3526969
- ↑ В корпусе упавшего борта AZAL нашли сквозные повреждения (руск.). ТАСС (4 лютага 2025). Праверана 4 лютага 2025.
- ↑ Reuters: самолет Azerbaijan Airlines был сбит российской системой ПВО «Панцирь-С» (руск.). Meduza (26 снежня 2024). Праверана 26 снежня 2024.
- ↑ Nailia Bagirova and Gleb Stolyarov. Russian air-defense system downed Azerbaijan plane, sources say (англ.). Reuters (26 снежня 2024). Праверана 27 снежня 2024.
- ↑ Эксклюзив: причиной крушения лайнера "Азербайджанских авиалиний" стала российская ракета (руск.). euronews (26 снежня 2024). Праверана 26 снежня 2024.
- ↑ Serbian President extends condolences to Azerbaijan over plane crash (англ.). Apa.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Pakistani Prime Minister Shahbaz Sharif expresses condolences to Azerbaijan over plane crash (англ.). Apa.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Sadyr Japarov expresses condolences to Ilham Aliyev over plane crash in Aktau (англ.). Report News Agency (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Путин выразил соболезнования Алиеву из-за авиакатастрофы в Актау (руск.). РБК (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Turkish President Recep Tayyip Erdogan offers condolences following Azerbaijan Airlines plane crash in Aktau (англ.). Apa.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву
- ↑ ABŞ və Böyük Britaniya səfirlikləri təyyarə qəzası ilə bağlı Azərbaycana başsağlığı verib (азерб.). Apa.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ French Embassy in Azerbaijan expresses condolences over plane crash in Aktau (англ.). Report News Agency (25 снежня 2024). Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Georgian MFA expresses condolences to Azerbaijan over plane crash (англ.). Apa.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Romanian FM expresses condolences to Azerbaijan over plane crash (англ.). Apa.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Сообщение Пресс-службы Президента » Официальный сайт президента Азербайджанской Республики (руск.). president.az. Праверана 25 снежня 2024.
- ↑ Баку требует от Москвы признания вины, наказания виновных в катастрофе AZAL (руск.). ТАСС (29 снежня 2024).
- ↑ Azerbaijan’s president says crashed jetliner was shot down by Russia unintentionally . Associated Press (29 снежня 2024).
- ↑ Путин заявил, что к месту авиакатастрофы в Актау вылетает борт МЧС РФ (руск.). Интерфакс (25 снежня 2024).
- ↑ Путин принес Алиеву извинения (руск.). Интерфакс (28 снежня 2024).
- ↑ Баку ужесточит условия безвизового пребывания для россиян (руск.). Deutsche Welle (28 снежня 2024).
- ↑ Алиев наградил экипаж разбившегося в Актау самолета AZAL (руск.). ТАСС (29 снежня 2024).
- ↑ Президент Ильхам Алиев встретился с членами семей погибшего в авиакатастрофе экипажа и выжившими бортпроводниками (руск.). Azertag (6 студзеня 2025).
- ↑ Алиев мог бы себя вести подипломатичнее (руск.). Kotsnews (29 снежня 2024).
- ↑ Извиняйся и плати: президент Азербайджана без суда и следствия винит Россию в трагедии над Грозным (руск.). Рыбарь (29 снежня 2024).
- ↑ Ильхам Алиев, президент Азербайджана (руск.). Два майора (29 снежня 2024).
- ↑ Замглавы МИД РФ и посол Азербайджана обсудили тему авиакатастрофы вблизи Актау (руск.). ТАСС (27 студзеня 2025).