Катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне

Катастрофа верталёта Eurocopter AS 355 NP беларускіх пагранічнікаў здарылася 20 кастрычніка 2011 года паблізу беларуска-літоўскай дзяржаўнай граніцы. У яе выніку загінулі 5 чалавек — 2 члены экіпажу і 3 журналісты ТРА «Саюз».

Катастрофа верталёта беларускіх пагранічнікаў
Агульныя звесткі
Дата 20 кастрычніка 2011
Характар Падзенне на зямлю
Месца каля в. Вілейты, Пастаўскі раён Віцебская вобласць
Мадэль Eurocopter AS350 Écureuil[d] і AS355NP Écureuil 2[d]

Верталёт Пагранічнага камітэта Беларусі выконваў планавы палёт па ахове дзяржаўнай граніцы[1]. А 15:45 верталёт упаў і загарэўся за 800 м ад вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці[2], прыкладна за кіламетр ад беларуска-літоўскай граніцы[3].

На борце знаходзіліся два члены экіпажу і здымачная група ТРА «Саюз» — усяго пяць чалавек. Загінулі два лётчыкі, Ігар Скварцоў і Андрэй Пякарскі[4], і журналісты Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі і Сяргей Шамалаў, якія рабілі спецыяльны рэпартаж з граніцы[5].

Зноскі