Катастрофа PZL «Kania» пад Высокім

Катастрофа верталёта PZL «Kania» польскіх пагранічнікаў адбылася 31 кастрычніка 2009 года паблізу беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. У яе выніку загінулі 3 чалавекі.

Катастрофа верталёта польскіх пагранічнікаў
Верталёт «Kania» у колерах польскай Гранічнай варты
Верталёт «Kania» у колерах польскай Гранічнай варты
Агульныя звесткі
Дата 31 кастрычніка 2009 года
Характар Падзенне на зямлю
Прычына памылка пілота[1]
Месца каля г. Высокае[2], Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць
Загінулыя 3
Мадэль верталёт PZL «Kania»[3][4]
Авіякампанія PZL Świdnik
Пункт вылету Беласток[3]
Пункт прызначэння Мельнік[3]
Бартавы нумар SN-26XG[5]
Экіпаж 3

Верталёт, які належаў Падляскаму аддзелу пагранічнай варты, выконваў 31 кастрычніка 2009 года звычайны патрульны палёт з Беластоку да Мельніка ўздоўж дзяржаўнай граніцы[3][4]. Вылет адбыўся а 15:15[4]. У 17:54 у пажарную службу паступіла паведамленне жыхара вёскі Клюкавічы, занепакоенага незвычайным шумам верталёта[4]. Тады ж пачаліся супольныя пошукі машыны. З польскага боку ў іх удзельнічалі каля 200 чалавек з паліцыі, пажарнай аховы, пагранічнай варты і арміі[6]. Астанкі машыны былі знойдзеныя толькі раніцай па паху паліва[6] паблізу польскіх вёсак Вычулкі[6] і Клюкавічы[3], але ўжо на беларускім баку, у раёне памежнай заставы «Такары» на тэрыторыі Камянецкага раёна[7]. Як высветлілася, машына ўпала на поле, за лесам[6][3]. На месцы катастрофы не было слядоў выбуху ці пажару[6]. Беларусы дазволілі польскім ратавальнікам перайсці на сваю тэрыторыю і казаць аб смерці ахвяр[6].

Пілот, лейтэнант Анджэй Жукоўскі (49 гадоў), шмат гадоў кіраваў самалётамі і верталётамі. Разам з ім загінулі: харунжы штабавы Барталамей Бартніцкі (35 гадоў) і харунжы Марцін Бязубік (34 гады)[8]. Усе былі пасмяротна ўзнагароджаныя Сярэбранымі Крыжамі Заслугі[9].

Па факце катастрофы справы расследаванні яе прычын распачалі польская і беларуская пракуратура[10] і польская дзяржаўная камісія[3]. Астанкі верталёта вярнулі ў Польшчу 11 лістапада 2009 года[11]. Паводле вынікаў расследавання прычынай выпадку была названая памылка пілота[1].

30 кастрычніка 2010 года быў адкрыты помнік загінулым.

Зноскі

  1. а б Katastrofa śmigłowca Straży Granicznej. Znane są już przyczyny (wideo, zdjęcia) (польск.). wspolczesna.pl (1 ліпеня 2010 года). Праверана 2 лістапада 2010 года.
  2. Загіблыя польскія памежнікі былі з Беластоку. Радыё Свабода (2 лістапада 2009 года). Праверана 2 лістапада 2010.
  3. а б в г д е ё Katastrofa śmigłowca Straży Granicznej (польск.). rp.pl (31 кастрычніка 2009 года). Праверана 2 лістапада 2010 года.(недаступная спасылка)
  4. а б в г Jankowski, Krzysztof. Ostatni patrol białostoczan (zdjęcia, film) (польск.). wspolczesna.pl (2 лістапада 2009 года). Праверана 2 лістапада 2010 года.
  5. Corran. PZL Kania - lista produkcyjna (польск.). militarypedia.corran.pl (5 студзеня 2010 года). Праверана 2 лістапада 2009 года.(недаступная спасылка)
  6. а б в г д е Załoga rozbitego śmigłowca nie miała szans na przeżycie (nowe fakty, zdjęcia, wideo) (польск.). wspolczesna.pl (1 лістапада 2009 года). Праверана 2 лістапада 2010 года.
  7. Святлана Яскевіч. Тым, што засталіся ў нябёсах // Звязда. — 3 лістапада 2010 года. — № 215 (26823). — С. 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  8. Bisz, Urszula. Tragicznie zmarli piloci kochali swoją pracę! Przeczytaj wspomnienia rodziny i znajomych (польск.). wspolczesna.pl (6 лістапада 2009 года). Праверана 2 лістапада 2010 года.
  9. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 5 listopada 2009 r. o nadaniu odznaczeń (M.P. z 2010 r. Nr 28 poz. 339) Архівавана 10 сакавіка 2016. (польск.)
  10. Niewyjaśniona katastrofa śmigłowca: Nasi śledczy jadą na Białoruś (польск.). wspolczesna.pl (3 лістапада 2009 года). Праверана 2 лістапада 2010 года.
  11. Kania wróciła do Polski (польск.). wspolczesna.pl (12 лістапада 2009 года). Праверана 2 лістапада 2010 года.