Адкрыць галоўнае меню

Катастрофа SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева

Катастрофа SSJ 100 у Шарамеццева — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 5 мая 2019 года.

Рэйс 1492 Аэрафлота
Агульныя звесткі
Дата 5 мая 2007
Час 18:30 (UTC+3)
Характар пажар падчас вымушанай пасадкі
Прычына усталёўваецца
Месца Расія Шарамеццева, Хімкі, Расія (55°58′06″ пн. ш. 37°24′07″ у. д.HGЯO)
Загінулыя 41
Паветранае судна
Aeroflot, RA-89098, Sukhoi Superjet 100-95B (37008931593) (2).jpg
Самалёт SSJ 100 у Таліне 9 лістапада 2017 года.
Мадэль Sukhoi Superjet 100
Авіякампанія Аэрафлот
Пункт вылету Расія Шарамеццева, Хімкі, Расія
Пункт прызначэння Расія Мурманск, Расія
Пасажыры 73
Экіпаж 5
Выжылых 37[1]

Авіялайнер Sukhoi Superjet 100, які здзяйсняў рэйс МаскваМурманск, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Шарамеццева з-за тэхнічных непаладак[2]. Падчас пасадкі самалёт атрымаў пашкоджанні, якія сталі прычынай узнікнення пажару. Па ўдакладненых дадзеных СК Расіі, загінуў 41 чалавек, у тым ліку адзін член экіпажа[3], некалькі чалавек шпіталізавана[4].

СамалётПравіць

Самалёт Sukhoi Superjet 100-95 (RRJ-95B), рэгістрацыйны № RA-89098, завадскі № 95135, насіў імя «Мустай Карым». Першы палёт здзейсніў 21 чэрвеня 2017 года. У верасні 2017 года быў перададзены ў авіякампанію «Аэрафлот»[5][6]. У красавіку 2019 года прайшоў апошнюю планавую праверку[7].

КатастрофаПравіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Заход на пасадку
  Крананне
  Кадры з салона (1)
  Кадры з салона (2)
  Пасадка i эвакуацыя
  Iнтэрв’ю бортправадніка

Самалёт здзяйсняў рэгулярны рэйс «Аэрафлота» SU1492 Масква—Мурманск з аэрапорта Шарамеццева[8].

Узляцеў у 18:02 (па дадзеных прэс-службы АТ «Міжнародны аэрапорт Шарамеццева»[9], тут і далей — маскоўскі час) або ў 18:03 (па дадзеных сэрвісу Flightradar24[8]). Праз некалькі хвілін у самалёт, як мяркуецца, трапіла маланка: сцюардэса Таццяна Касаткіна і некалькі пасажыраў сцвярджаюць, што бачылі выбліск і электрычныя разрады ў вобласці правай плоскасці крыла і правага рухавіка, некаторыя з іх чулі гук удара або воплеска[10][11][12].

У 18:11 усталяваны на борце адказчык УУС выдаў код 7600 — «страта сувязі»[8]. Згодна апублікаваных расшыфроўкi і запісу перамоў, экіпаж звязаўся з дыспетчарскай службай па аварыйнага каналу сувязі, запытаў пасадку і паведаміў пра праблемы са сувяззю і страты аўтаматычнага кіравання самалётам[13][14]. Пасажырам было абвешчана аб вяртанні ў аэрапорт «па тэхнічных прычынах»[15][11].

У 18:14 кіраўнік палётаў АрУС паведаміў зменнаму начальніку аэрапорта Шарамеццева аб вяртанні з паветра рэйса SU1492 (па дакладзе КВС, прычына — адмова радыёсувязі і страта аўтаматычнага кіравання паветраным суднам, заход і пасадка адбываюцца ў штатным рэжыме)[9].

У 18:25 код адказчыка зменены на 7700 — «аварыйная або іншая няштатная сітуацыя»[16]. Да прызямлення панікі на борце не было, сам самалёт не трэсла і ён плаўна зніжаўся[14][17].

А 18:30 самалёт здзейсніў грубую пасадку з адскокамі ад узлётна-пасадачнай паласы[18]. У выніку самалёт сеў на «пуза» задняй часткай і атрымаў пашкоджанне паліўных бакаў, якое прывяло да разліцця паліва і ўзнікнення пажару ў задняй частцы самалёта.

Па дадзеных прэс-службы АТ «Міжнародны аэрапорт Шарамеццева», у 18:31 кіраўнік палётаў па арганізацыі паветранага руху Шарамеццева абвясціў сігнал «Трывога»[9]. У гэты ж час пачалася эвакуацыя пасажыраў сіламі экіпажа па двух надзіманым трапах у насавой частцы[19][10].

У 18:32 да падпаленага самалёта прыбыў першы разлік аварыйна-выратавальнай каманды аэрапорта і пачаў тушыць пажар. Менш чым за дзве хвіліны да яго далучыліся яшчэ пяць разлікаў[9].

У 18:35 ратавальнікі ўвайшлі ў палаючы самалёт[9].

У 18:48 пажар быў патушаны[9]. Самалёт часткова згарэў[20].

АхвярыПравіць

На борце самалёта знаходзілася 78 чалавек: 73 пасажыры і 5 членаў экіпажа. Уратавалася 33 пасажыры і 4 члены экіпажа. Загінула 40 пасажыраў і 1 член экіпажа[21]. Амаль усе загінуўшыя пасажыры займалі месцы ў хваставой частцы самалёта, з 11 па 20 шэраг[22]; загінулы бортправаднік Максім Майсееў таксама знаходзіўся ў хваставой частцы салона. Частка людзей атрымала атручвання прадуктамі гарэння і іншыя траўмы[23], дзесяць чалавек было шпіталізавана[24].

РасследаваннеПравіць

Расследаванне авіяцыйнага здарэння вядзе камісія Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта[20].

У сувязі са здарэннем, следчыя органы Маскоўскага міжрэгіянальнага СУ на транспарце СК Расіі распачалі крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 263 КК РФ («парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці да смерцi дзвюх і больш асоб»)[25].

Па рашэнні старшыні СК Расіі, крымінальная справа перададзена для далейшага расследавання ў цэнтральны апарат ведамства[25][3].

Спецыялістамі МАК пачата даследаванне бартавых самапісцаў. Параметрычны самапісец атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні ў выніку ўздзеяння высокіх тэмператур, стан маўленчага самапісца здавальняючы[20].

Прычыны катастрофыПравіць

Па стане на 6 мая 2019 года, следства разглядала некалькі версій, уключаючы адмову тэхнікі, неспрыяльныя ўмовы надвор’я, а таксама недастатковую кваліфікацыю пілотаў, дыспетчараў і абслугоўваючага персаналу[26].

ЗноскiПравіць

  1. Следственный комитет сообщил, что из 78 человек, которые были на борту сгоревшего самолета, выжили только 37.
  2. Аварийная посадка SSJ-100 в Шереметьево .
  3. 3,0 3,1 Расследование уголовного дела об аварийной посадке пассажирского самолёта в столице передано в центральный аппарат СК России.
  4. Т.Голикова выразила соболезнования родным и близким погибших при возгорании самолета в Шереметьево (руск.) . www.mskagency.ru. Праверана 6 мая 2019.
  5. Сухой SuperJet 100-95 Бортовой №: RA-89098. Russianplanes.net. Праверана 5 мая 2019.
  6. RA-89098 - Sukhoi 100-95B - 95135.
  7. Сгоревший в Шереметьево Sukhoi Superjet 100 прошел техобслуживание в апреле. ТАСС (5 мая 2019).
  8. 8,0 8,1 8,2 Flightradar24 in Twiiter: Aeroflot flight #SU1492 squawked 7700 (emergency) and returned back to Sheremetyevo Airport in Moscow.
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 9,4 9,5 Хронология авиационного происшествия с ВС SSJ–100 и деятельности аварийно-спасательной команды Шереметьево (руск.) . Международный аэропорт Шереметьево (7 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  10. 10,0 10,1 Глава Североморска, выживший в катастрофе SSJ 100, рассказал, что в самолет ударила молния. www.znak.com. Праверана 8 мая 2019.
  11. 11,0 11,1 Александра Баландина «Лучше бы я погибла»: пассажиры SSJ-100 рассказали о катастрофе (руск.) . Газета.Ru (7 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  12. Напеева, Дарья. Главное об авиакатастрофе в Шереметьево (руск.) , Би-би-си (2019-05-06). Праверана 8 мая 2019.
  13. Опубликована запись переговоров диспетчеров с экипажем сгоревшего Superjet (руск.) . Interfax.ru. Праверана 9 мая 2019.
  14. 14,0 14,1 "Самолет горит в молнии": РЕН ТВ публикует переговоры пилота сгоревшего SSJ-100 с диспетчерами. РЕН ТВ (7 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  15. Медуза. «Я шел последним. За мной уже никого не было» Мы поговорили с Олегом Молчановым. Ему удалось выбраться из загоревшегося суперджета
  16. Flightradar24 in Twiiter: Aeroflot flight #SU1492 squawked 7700 (emergency) and returned back to Sheremetyevo Airport in Moscow.
  17. Источник подтвердил подлинность опубликованных переговоров пилотов SSJ-100 (руск.) . РИА Новости (8 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  18.   Відэа на YouTube
  19. "Коммерсантъ FM".
  20. 20,0 20,1 20,2 RRJ-95B RA-89098 05.05.2019 — страница расследования. МАК.
  21. В результате авиакатастрофе в Шереметьеве погиб 41 человек. ТАСС. Праверана 5 мая 2019.
  22. https://www.kp.ru/daily/26973.5/4031355/
  23. Источник: погибший в Шереметьево бортпроводник пытался открыть заднюю дверь. ТАСС (6 мая 2019). Праверана 9 мая 2019.
  24. Госпитализирована еще одна пострадавшая в катастрофе SSJ 100 (руск.) . Коммерсантъ (7 мая 2019). Праверана 9 мая 2019.
  25. 25,0 25,1 Возбуждено уголовное дело по факту аварийной посадки пассажирского самолёта в Шереметьево.
  26. Председатель СК России провел оперативное совещание на месте трагедии в столичном аэропорту Шереметьево. Следственный комитет Российской Федерации (6 мая 2019). Праверана 6 мая 2019.

СпасылкiПравіць