Катберт Колінгвуд
Катберт Колінгвуд, 1-ы барон Колінгвуд (англ.: Cuthbert Collingwood, 1st Baron Collingwood of Coldburne and Heathpool; 26 верасня 1750, Ньюкасл-эпон-Тайн — 7 сакавіка 1810) — брытанскі віцэ-адмірал.
Катберт Колінгвуд | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1748[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1810[3] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Cuthbert Collingwood[d][4] |
Маці | Milcah Dobson[d][4] |
Жонка | Sarah Blackett[d][4] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі |
Званне | vice admiral[d], rear admiral[d] і captain[d] |
Бітвы/войны | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНа марской службе быў з 1761 года. У 1781 годзе, камандуючы фрэгатам «Пелікан» у ост-індскіх водах, пацярпеў крушэнне. У войнах з Францыяй удзельнічаў у бітве 1 чэрвеня 1794 года, у блакадзе Тулона і ў бітве каля мыса Сент-Вінцэнт 14 лютага 1797 года. 12 лютага 1799 года Катберт Колінгвуд атрымаў чын контр-адмірала белай эскадры, 1 студзеня 1801 года — чын контр-адмірала чырвонай эскадры. У 1799 годзе Колінгвуд удзельнічаў у блакадзе Брэста. У 1805 годзе блакіраваў Фероль. У Трафальгарскай бітве (1805), камандуючы падветранай калонай, першым прарваў непрыяцельскую лінію. Пасля смерці Нельсана прыняў камандаванне і завяршыў разгром непрыяцеля, за што атрымаў тытул пэра Англіі. Памёр галоўнакамандуючым брытанскага флота Міжземнага мора.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Cuthbert Collingwood, 1st Baron Collingwood // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Cuthbert Collingwood // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б в Kindred Britain