Катоба (англ.: Catawba, саманазва: Iswa, літаральна «людзі ракі») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Паўночная Караліна і Аклахома. Агульная колькасць (2010 г.) — 3 370 чал.[1]

Катоба
(Iswa)
Фота 1913 г.
Агульная колькасць 3 370
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова катоба
Рэлігія анімізм, мармоны
Блізкія этнічныя групы аканічы, монакан, білоксі

Гісторыя правіць

Непасрэднымі продкамі катоба з’яўляліся 2 групы сіўанскі плямён, якія ў XVII ст. насялялі раку Катоба. Назва ракі і сучасная назва народа паходзіць ад алганкінскага слова katapa («аддзелены»). У 1692 г., калі былі ўсталяваны сувязі з англійскімі каланістамі, іх агульная колькасць ацэньвалася ў 4000 чалавек.

Катоба падтрымлівалі саюзныя сувязі з англічанамі. Удзельнічалі ў задушэнні паўстання тускарора, але ў 1715 г. самі ваявалі з каланістамі Паўднёвай Караліны. У 1761 г. заключылі мірнае пагадненне з Вялікабрытаніяй, згодна якому для катоба стваралася рэзервацыя плошчай 225 квадратных міль. Да таго часу колькасць катоба значна знізілася з-за эпідэмічных захворванняў, завезеных еўрапейцамі, так што значная частка падкантрольных ім тэрыторый пуставала. У 1781 г. яны жылі толькі ў 2 вёсках. Пасля Амерыканскай рэвалюцыі лішкі зямель здаваліся ў арэнду фермерам.

У 1840 г. паміж катоба і Паўднёвай Каралінай было дасягнута пагадненне, згодна якому штат выкупаў ўсе тэрыторыі катоба і наўзамен прадстаўляў землі ў іншым месцы. Спроба перасяліць катоба ў Аклахому разам з чэрокі скончылася няўдачай, паколькі ў 1842 г. борльшасць з іх вярнулася з новага месца пасялення. Улады Паўднёвай Караліны вылучылі для іх 630 акраў. У 1943 г. федэральны ўрад далучыў да іх яшчэ 3500 акраў. У 1993 г. катоба былі прызнаны нацыяй, заключана пагадненне з федэральным урадам. З 2007 г. катоба Паўднёвай Караліны фарміруюць самастойныя дэмакратычна абраныя органы ўлады.

У нашы дні галоўным традыцыйным заняткам з’яўляецца земляробства. Многія катоба жывуць і працуюць па-за межамі рэзервацыі. Урад рэзервацыі вядзе актыўную прадпрымальніцкую дзейнасць, валодае акцыямі буйной гуказапісвальнай кампаніі, дамагаецца права арганізоўваць электронныя казіно.

Культура правіць

Да кантактаў з еўрапейцамі асноўнымі заняткамі катоба былі земляробства, паляванне і збіральніцтва. Звычайнай ежай з’яўляліся кукуруза і мяса аленяў. Распаўсюджаныя рамёствы — апрацоўка скур дзікіх жывёл, выраб фарбавальных пігментаў, керамікі і плеценых кошыкаў. Галоўным прадметам гандлю з еўрапейцамі была замша. З другой паловы XVIII ст. выраб таннай керамікі ператварыўся ў значны промысел, што забяспечваў грашыма хатнія гаспадаркі. Прычым, ім займаліся жанчыны. Земляробства доўгі час таксама лічылася жаночай працай, але з распаўсюджваннем плуга ў яго былі ўцягнуты і мужчыны.

Катоба жылі ў вялікіх вёсках з падоўжанай планіроўкай. У цэнтры вёскі ствараўся агульны пляц і будаваўся агульнавясковы «вялікі дом». Жытлом былі крытыя драўнянай карой круглявыя вігвамы, з канца XVIII ст. — зрубныя хаты. У XIX ст. на змену вёскам прыходзяць асобныя сямейныя фермы.

Асновай традыцыйнай сацыяльнай арганізацыі з’яўляліся манагамныя малыя сем’і. Да пачатку XX ст. адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі. Зямельныя надзелы перадаваліся па лініі маці. Вясковыя абшчыны складалі самастойныя палітычныя арганізацыі. Удзел у кіраванні і права голасу мелі як мужчыны, так і жанчыны. Вёскамі кіравалі рады старэйшын на чале eractasswa. Падчас вайны выбіраўся ваенны правадыр. У 1944 г. была прынята Канстытуцыя, якая прадугледжвае агульныя выбарныя органы кіравання.

Народны фальклор калісьці ўключаў маляўнічыя паляўнічыя і сваяцкія рэлігійныя цырымоніі, спевы пад музыку бразготак і барабанаў. Да нашых дзён дайшоў цыкл кароткіх казачных апавяданняў пра лясных карлікаў yehasuri.

Мова правіць

Мова катоба адносіцца да сіўанскай групы моў[2]. Апошні носьбіт памёр у 1996 г.

Рэлігія правіць

Да кантактаў з еўрапейцамі катоба шанавалі шматлікіх духаў прыроды. Асабліва было распаўсюджана шанаванне духа сонца. У 18841885 гг. большасць вернікаў стала мармонамі.

Зноскі

Спасылкі правіць