Катынь (фільм)
польскі мастацкі фільм
«Каты́нь» (польск.: Katyń) — фільм рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і зняты паводле кнігі Анджэя Мулярчыка(польск.) бел. «Post mortem. Катынская гісторыя» (польск.: Post mortem. Opowieść katyńska). Здымкі распачаты 3 кастрычніка 2006 года, скончаны 9 студзеня 2007 года. Урачыстая прэм’ера адбылася 17 верасня 2007 года — на гадавіну ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай.
Катынь![]() | |
---|---|
польск.: Katyń | |
![]() | |
Жанр | ваенны фільм[d][2][3][4], драматычны фільм[4], гістарычны фільм і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
![]() |
Працягласць | 118 хв. |
Бюджэт | 15 000 000 PLN (4 000 000 €) |
Краіна | |
Мова | польская і нямецкая |
Год | 2007, 17 верасня 2007 і 17 верасня 2009[1] |
IMDb | ID 0879843 |
Афіцыйны сайт |
СюжэтПравіць
Сюжэт фільма пачынаецца 17 верасня 1939 года і сканчаецца ўвосень 1945 года. У фільме фактычна чатыры галоўных лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца.
АкцёрыПравіць
Акцёр | Роля |
---|---|
Артур Жміеўскі(польск.) бел. | ратмістар 8 Палка Ўланаў | Анджэй
Мая Асташэўская(польск.) бел. | жонка Анджэя | Ганна
Анджэй Хыра(польск.) бел. | паручнік 8 Палка Ўланаў, сябра Анджэя | Ежы
Вікторыя Гансеўская(польск.) бел. | дачка Анджэя і Ганны | Вераніка «Ніка»
Уладыслаў Кавальскі(польск.) бел. | бацька Анджэя | Ян
Мая Камароўская(польск.) бел. | маці Анджэя | Марыя
Ян Энглярт(польск.) бел. | генерал |
Данута Стэнка(польск.) бел. | жонка генерала | Ружа
Агнешка Кавёрская(польск.) бел. | дачка Ружы і генерала |
Станіслава Цэлінская(польск.) бел. | гаспадыня ў доме генерала |
Павал Малашынскі(польск.) бел. | паручнік-пілот, інжынер | Пётр
Магдалена Цялецкая(бел. (тар.)) бел. | сястра паручніка-пілота | Агнешка
Агнешка Глінская(польск.) бел. | сястра паручніка-пілота | Ірэна
Ганна Радван(польск.) бел. | братава Анны | Эльжбэта
Антоні Паўліцкі(польск.) бел. | сын Эльжбэты | Тадэўш
Сяргей Гармаш(руск.) бел. | савецкі капітан Папоў |
Альгерд Лукашэвіч(польск.) бел. | святар |
УзнагародыПравіць
- Намінацыя на «Оскар» 2008 як найлепшы замежны фільм. Трапіў у шорт-ліст з 5 фільмаў, што намінаваліся на прэмію.
- Галоўная ўзнагарода Польскай кінапрэміі «Арлы» 2008 (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях).
- Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) за 2008 год атрымала Магдалена Беджыцка ў катэгорыі «Prix D’Excellence» за касцюмы да фільму.
Цікавыя фактыПравіць
- Прэм’ера фільма ў Беларусі адбылася 18 красавіка 2010 года на канале БТ а 15:40. Фільм дубліраваны па-беларуску. Якраз у гэты час ў Польшчы адбывалася пахаванне прэзідэнта Леха Качынскага[9].
ЗноскіПравіць
- ↑ https://www.zweitausendeins.de/filmlexikon/?sucheNach=titel&wert=532630
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0879843/ Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ а б Directory of World Cinema: East Europe — 2011. — P. 43.
- ↑ а б в http://stopklatka.pl/film/katyn Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ http://www.commeaucinema.com/critiques/katyn,100659 Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0879843/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ http://www.filmaffinity.com/es/film120942.html Праверана 28 красавіка 2016.
- ↑ Фільм «Катынь» пакажуць па БТ 18 красавіка , «Наша Ніва» . Праверана 11 красавіка 2020.
СпасылкіПравіць
Катынь (фільм) на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт фільма Архівавана 12 красавіка 2008. (англ.) , (польск.)
- Гэта фільм і пра майго дзядулю