Кафедральны квартал (Дэрбі)

(Пасля перасылкі з Кафедральны квартал, Дэрбі)

Кафедральны квартал (англ.: Cathedral Quarter) — адзін з пяці кварталаў у цэнтры Дэрбі, размешчаны побач з Саборам Усіх Святых. На поўначы і захадзе абмежаваны праездам святога Олкмунда (St Alkmund's Way) і Форд-стрыт (Ford Street), з усходу — ракой Дэрвент, і Альберт-стрыт (Albert Street), Вікторыя-стрыт (Victoria Street), Уордвік (Wardwick) і Фрыяргейт (Friargate) з поўдня.

Сабор усіх святых у Кафедральным квартале

Гэта гандлёвы, дзелавой і культурны квартал са мноствам мастацкіх галерэй і турыстычных месцаў. Сярод іх — Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Цэнтральная бібліятэка Дэрбі, Бібліятэка мясцовых студый (Derby Local Studies Library), «Шаўковая фабрыка», ратуша, турыстычны інфармацыйны цэнтр, Сабор усіх святых і гэтак далей. З «шаўковай фабрыкі»пачынаецца комплекс фабрык са спісу Сусветнай спадчыны Вялікабрытаніі.

Спасылкі правіць