Кафедральны сабор Святых Пятра і Паўла (Познань)
Архікафедральная базіліка Святых Пятра і Паўла ў Познані (польск.: Bazylika archikafedralna Świętyh ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu) — адна са старажытных цэркваў у Польшчы, самы старажытны польскі сабор, яго заснаванне адносіцца да X стагоддзя. Кафедральны сабор архіепархіі Познані. Сабор размяшчаецца на востраве Тумскім, які знаходзіцца на паўночным усходзе ад цэнтра горада Познань.
Каталіцкі храм | |
Архікафедральная базіліка Святых Пятра і Паўла ў Познані | |
---|---|
польск.: Bazylika archikatedralna Świętych ApostoŁów Piotra i PawŁa w Poznaniu | |
Сабор Святых Пятра і Паўла | |
52°24′41″ пн. ш. 16°56′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Познань |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пазнаньская архідыяцэзія |
Благачынне | Surroundings of the Poznań Cathedral[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | Готыка |
Дата заснавання | 1880 |
Дата скасавання | 15 лютага 1945 |
Статус | кафедра архіепархіі Познані |
Сайт | katedra.archpoznan.pl |
![]() |
Гісторыя
правіцьПершапачатковае будынак сабора быў узведзены ў другой палове X стагоддзя на тэрыторыі ўмацаванага паселішча (грод) Познані, якое знаходзілась на цяперашнім востраве Тумскім («Кафедральным востраве»). гэтае паселішча было адным з важнейшых палітычных цэнтраў ранняй польскай дзяржавы і ўключаў у сябе княжацкі палац (раскапаны археолагамі ў 1999 годзе пад царквой Прасвятой Дзевы Марыі, якая знаходзіцца ў пярэдняй частцы сабора). Палац уключаў у сябе капліцу, магчыма пабудаваную для Дубраўкі, жонкі-хрысціянкі першага князя Польшчы Мешка I. Сам Мешка І ахрысціўся ў 966 годзе, што стала важнай вехай у хрысціянізацыі Польшчы і ўмацаванні дзяржавы. У гэты ж прыкладна час і быў узведзены сабор; статус кафедральнага ён атрымаў у 968 годзе, калі першы епіскап Польшчы Ёрдан, быў прызначаны папай Янам XIII.
У якасці свайго свтога апекуна Апостала Пятра. Першы будынак сабора быў выкананы ў дараманскім стылі і складаў 48 метраў у даўжыню. Фрагменты гэтага будынка да гэтага часу можна ўбачыць у сутарэннях цяперашнега сабора. Першая царква праіснавала каля 70 гадоў да перыяда масавага паўстання язычнкаў і захопа Познані чэшскім князем Бржэціславам I (1034-1038). У далейшым сабор быў адноўлены ўжо ў раманскім стылі, рэшткі гэтага будынка бачны ў паўднёвай вежы сучаснага збудавання.
У XIV-XV стагоддзях сабор быў перабудаваны ў гатычным стылі. У гэтый жа час быў даданы вянец капэл. Пажар 1622 года прычыніў храму такія вялікія страты, што ён патрабаваў поўнай рэканструкцыі, якая была праведзена ў стылі барока. У наступны раз сабор быў сур'ёзна пашкоджаны агнём у 1772 годзе і быў адноўлены ў неакласічным стылі. у 1821 годзе Пій VII павысіў статус сабора да Metropolitan Archicatedral і дадаў яму другога святога апякуна — Апостала Паўла. Апошнія вялікія разбурэнні храм выпрабаваў 15 студзеня 1945 года, падчас асвабаджэння Познані ад немцаў. Разбурэнні былі настолькі сур'ёзнымі, што сабор быдо вырашана аднаўляць у ранейшым гатычным стылі, асноўваючыся на руінах сярэднявечнага будынка, якія адкрыліся ў выніку пажара. Сабор быў нанава адбудаваны 29 чэрвеня 1956 года. У 1962 годе папа Ян XXIII надаў храму ганаровы статус малой базілікі.
Вядомыя пахаванні
правіцьСабор з'яўляецца месцам пахавання для наступных правіцеляў:
- 992 — Мешка I
- 1025 — Баляслаў I Храбры
- 1034 — Мешка II
- 1058 — Казімір I
- 1239 — Уладзіслаў Адоніч
- 1257 — Пшэмысл I
- 1279 — Баляслаў Набожны
- 1296 — Пшэмысл II
Галерэя
правіць-
Фасад Сабора ў неакласічным стылі (ілюстрацыя 1798 года)
-
Надмагіллі Мешка I і Баляслава I Храбрага
-
Мячыслаў I (мастак Януарый Сухадольскі
-
Скляпенні Залатой капэлы
-
Помнік Мешка I і Баляславу I Храбраму (скульптар Хрысціян Даніэль Раух)
-
План сабора
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіцьКафедральны сабор Святых Пятра і Паўла (Познань) на Вікісховішчы |