Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх (Тураў)

Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх — мураваны праваслаўны храм у горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Ленінская, 97а. Архітэктарам храма з’яўляецца Валянцін Андрэевіч Ліхапол[1].

Славутасць
Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх
52°04′15″ пн. ш. 27°43′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Тураў
Канфесія БПЦ
Епархія Тураўская епархія
Архітэктар Валянцін Андрэевіч Ліхапол
Будаўніцтва 20102013 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Макет Тураўскай царквы XII стагоддзя

Будаўніцтва кафедральнага сабора пачалося ў сярэдзіне XII стагоддзя. У XIII стагоддзі храм быў разбураны татарамі.

Праект сабора распрацаваны ў 2008 годзе архітэктарамі В. А. Ліхаполам, М. В. Ліхаполам, А. В. Ліхаполам[2]. 5 лістапада 2009 года патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва сабора. 11 мая 2010 года мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам быў закладзены першы камень у падмурак будучага сабора. 11 мая 2012 года Філарэт здзейсніў закладку падмурка званіцы.

11 мая 2013 года адбылося ўрачыстае асвячэнне кафедральнага сабора[3].

Архітэктура

правіць

Сабор пабудаваны ў старажытным візантыйскім стылі. Вышыня двухпавярховага сабора разам з крыжам — 32 метры[4].

Зноскі

  1. Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх
  2. Лихопол Валентин Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Кафедральный собор святителей Кирилла и Лаврентия Туровских
  4. КАФЕДРАЛЬНЫЙ СОБОР СВЯТИТЕЛЕЙ КИРИЛЛА И ЛАВРЕНТИЯ ТУРОВСКИХ. ТУРОВ. ГОМЕЛЬСКАЯ ОБЛАСТЬ