Кафейнік

посуд для сервіроўкі гатовай кавы

Кафейнік, каўнік — спецыяльны посуд для сервіроўкі гатовай кавы. Уяўляе сабой полы керамічны выраб з ручкай, носікам і вечкам, вышыня якога пераважна больш дыяметра, прызначаны для падачы да стала кавы. Калі кафейнік з’яўляецца часткай кававаркі, ён вырабляецца пераважна са шкла.

Кафейнік 1900 года

Да вынаходства кававаркі гатовую каву падавалі ў адмысловым фарфоравым ці фаянсавым посудзе, па форме падобнай на чайнік, але звычайна меншага памеру.

Літаратура

правіць
  • Кофейники // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. IV. — Стб. 365—371.
  • Кофейник // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.

Спасылкі

правіць