Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)
Кацярына Андрэева (сапр. Кацярына Андрэеўна Бахвалава; 2 лістапада 1993, Мінск) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.
Кацярына Андрэева | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Кацярына Андрэеўна Бахвалава |
Псеўданімы | Кацярына Андрэева |
Дата нараджэння | 2 лістапада 1993 (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Ігар Уладзіміравіч Ільяш[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, рэпарцёрка, палітычны вязень |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСям’я
правіцьПрадзед Кацярыны Давід Пінхасік (1914—1996), быў вядомым журналістам, прабабуля Марыя Ваганава (1908—?) стварала і была першым галоўным рэдактарам «Палескай праўды», а пазней працавала ў «Советской Белоруссии». Дзед Кацярыны Сяргей Ваганаў, беларускі журналіст, быў галоўным рэдактарам газеты «Труд в Беларуси». Бацькі — філолагі[1].
Адукацыя і прафесійная дзейнасць
правіцьПачатковую адукацыю атрымала ў мінскай школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23. Пасля школы паступіла ў МДЛУ, але на трэцім курсе з’ехала валанцёркай у Іспанію, дзе правяла два гады[1]. Пасля вяртання на радзіму вырашыла працягнуць сямейную дынастыю і заняцца журналістыкай. Свой шлях пачала з атрымання прызавога месца на конкурсе «Народны журналіст». Стала пісаць публіцыстыку ў «Нашай Ніве»[1].
З часам прыйшла на тэлебачанне, ад 2017 года Кацярына супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат», вядзе стрымы, займаецца вулічнай журналістыкай. Праз актыўную прафесійную пазіцыю неаднаразова прыцягвала негатыўную рэакцыю ўлад на выкананне сваіх прафесійных абавязкаў[1]. Разам з мужам Ігарам Ільяшом займалася расследаваннямі карупцыі сярод высокіх чыноўнікаў і бізнесменаў, асвятлялі тэму ваеннага канфлікту на Данбасе. У 2020 годзе выйшла іх супольная кніга «Беларускі Данбас»[1], але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкай ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расследавання, якое высвятліла, сярод іншага, як беларускія службы і дзяржпрадпрыемствы ўдзельнічаюць у вайне на баку сепаратыстаў[2].
Палітычны пераслед
правіцьКацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Оршы[3]. 12 верасня 2020 года яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Мінску і арыштавана на 3 сутак[3].
Разам з журналісткай Дар’яй Чульцовай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прышлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года[1]. Пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту яна не выйшла на волю. Кацярыну перавялі ў ізалятар у Жодзіне, дзе яна была да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4].
18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца Аліна Касьянчык, следчы Ігар Курыловіч[5]) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Кацярына Андрэева атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[6][7].
27 сакавіка 2021 года стала вядома, што ў жодзінскай турме Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнай камісіяй і была ўзятая пад асаблівы кантроль[8].
Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[9].
Адбывала пакаранне ў жаночай калоніі Гомеля, працавала на швейнай фабрыцы. 10 лютага 2022 года стала вядома, што яе этапавалі з ў гомельскі СІЗА № 3. Журналістцы выставілі новае абвінавачанне — у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356 КК). Следства праходзіла ва ўмовах сакрэтнасці, пра сутнасць абвінавачання нічога не паведамлялася. 13 ліпеня на закрытым судзе Кацярына Андрэева асуджана на 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму.
Рэакцыя на палітычны пераслед
правіць4 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Дэлара Бурхарт, дэпутатка Еўрапейскага парламента[10]. 8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[11]. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[12].
Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года, суддзя Наталля Бугук была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэнні правоў на абарону і справядлівы суд[5]. Гэтым жа рашэннем у санкцыйны спіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненне да крымінальнай адказнасці журналістак за «відэазапіс мірных акцый пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачванняў у „змове“ і „парушэнні грамадскага парадку“», старшы следчы суда Фрунзенскага раёна Мінска Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванай крымінальнай справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[5].
Узнагароды
правіць- 10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года» (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Барысевіч)[13][14][15].
- 10 сакавіка 2021 года стала лаўрэаткай Прэміі імя Дар’юша Фікуса (разам з Дар’яй Чульцовай)[16].
- 9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Барысевіч)[17].
- 7 чэрвеня 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Axel-Springer-Preis » (разам з Дар’яй Чульцовай)[18].
- 10 чэрвеня 2021 года стала лаўрэаткай узнагароды «За мужнасць у журналістыцы» (разам з Дар’яй Чульцовай)[19].
- 29 ліпеня 2021 года была выбрана лаўрэаткай Прэміі «За свабоду і будучыню СМІ» (разам з Дар’яй Чульцовай)[20][21].
- 12 жніўня 2021 года прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы » (разам з Дар’яй Чульцовай, Кацярынай Барысевіч ды інш.)[22].
- 15 кастрычніка 2021 года стала лаўрэатам прэміі «Prix Europa » ў катэгорыі «Еўрапейскі журналіст 2021 года» (разам з Дар’яй Чульцовай)[23][24].
- 25 сакавіка 2023 года ўзнагароджана медалём ордэна Пагоні[25].
Ацэнкі
правіць«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», – пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», напярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[26].
Асабістае жыццё
правіцьЗ будучым мужам журналістам Ігарам Ільяшом пазнаёмілася ў 2015 годзе, праз год яны пабраліся шлюбам[1].
Бібліяграфія
правіць- «Белорусский Донбасс» (2020, сумесна з Ігарам Ільяшом)
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Панкавец, Зміцер. Хто такая журналістка Кацярына Андрэева? Расказваюць яе муж і дзядуля . Наша Ніва (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ В Минске судили книгу «Белорусский Донбасс». Признали экстремистской (руск.). Белсат (26 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
- ↑ а б Styrczula, Antoni. Mąż aresztowanej reporterki Biełsatu: „To tak bolesne nie móc przytulić ukochanej osoby” (польск.). Белсат (5 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 27 сакавіка 2021.
- ↑ Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ а б в COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
- ↑ Спевак, Дарья. Журналисток «Белсата» приговорили к 2 годам лишения свободы (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by. ex-press.by (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
- ↑ Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ “Tabliczka z napisem bojowniczka”. Dziennikarka Biełsatu uznana w więzieniu za ekstremistkę (польск.). Белсат (27 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2021. Праверана 28 сакавіка 2021.
- ↑ Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было . Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
- ↑ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (англ.). Libereco (4 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
- ↑ ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
- ↑ Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
- ↑ Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
- ↑ Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen (ням.). Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
- ↑ Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество (руск.)(недаступная спасылка). Хартыя'97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
- ↑ - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen (ням.)(недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus (ням.). Medienstiftung der Sparkasse Leipzig (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku (польск.). TVP Info (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
- ↑ PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021 (англ.). Prix Europa (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
- ↑ Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023
- ↑ Колб, Аксана (2021-02-12). "Помста за праўду". Новы Час (6 (714)): 1.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)