Катажына Апалінская

каралева польская, жонка Станіслава Ляшчынскага
(Пасля перасылкі з Кацярына Апалінская)

Катажы́на Апалі́нская (польск.: Katarzyna Opalińska; 13 кастрычніка 1680, Познань, Каралеўства Польскае — 19 сакавіка 1747, Люневіль, Францыя) — жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, княгіня Латарынгіі і Бара.

Катажына Апалінская
Katarzyna Opalińska
Каралева польская[d]
1705 — 1708
жонка манарха Літвы
4 кастрычніка 1705 — 8 жніўня 1709
Папярэднік Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d]
Пераемнік Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d]
жонка манарха Літвы
12 верасня 1733 — 27 студзеня 1736
Папярэднік Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d]
Пераемнік Марыя Юзэфа фон Габсбург
Нараджэнне 13 кастрычніка 1680(1680-10-13)[1]
Смерць 19 сакавіка 1747(1747-03-19)[1] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Апалінскія
Бацька Ян Караль Апалінскі
Маці Сафія Чарнкоўская
Муж Станіслаў Ляшчынскі
Дзеці Ганна Ляшчынская, Марыя Ляшчынская
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіла са шляхецкага роду Апалінскіх герба «Ладдзя». Была дачкой кашталяна пазнаньскага Яна Караля Апалінскага і мендзыжэцкай старасцянкі Зоф’і Чарнкоўскай. У 1698 годзе ў Кракаве выйшла замуж за адалянаўскага старосту Станіслава Ляшчынскага. У 1699 годзе ў іх нарадзілася дачка Ганна, а ў 1703 — Марыя.

4 кастрычніка 1705 года падчас Паўночнай вайны Варшаўскай канфедэрацыяй каранаваная ў Варшаве разам з мужам на кіраўнікоў Рэчы Паспалітай замест Аўгуста II Моцнага. У 1708 годзе мусіла з дзецьмі пакінуць краіну, жыла ў Швецыі (у 1708—1711 у Шчэціне, у 1711—1714 у Крысціянстадзе). У 1714 выехала з мужам у нададзенае таму княства Цвайбрукен.

 
Маўзалей Катажыны ў Нансі

У 1719 годзе пасяліліся ў горадзе Вісамбур (Францыя). У 1725 іхная дачка Марыя выйшла замуж за французскага караля Людовіка XV. Ляшчынскія жылі ў Шамборы. У 1733 Станіслаў выехаў на радзіму, дзе зноў стаў каралём, Катажына ж засталася ў Францыі. Па вяртанні Станіслава Ляшчынскія атрымалі ад французскага караля тытул князёў Латарынгіі і Бара, жылі ў Люневілі. Катажына памерла 19 сакавіка 1747, пахаваная ў Касцёле Нотр-Дам дэ Бом Секюр у Нансі.

Дзеці правіць

Зноскі

  1. а б Katarzyna (Leszczyńska, z domu Opalińska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі правіць