Кацярына Захараўна Рубіцель
Кацярына Захараўна Рубіцель (5 снежня 1924, в. Чырвоныя Засценкі, Дубровенскі раён — 9 кастрычніка 2009) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Кацярына Захараўна Рубіцель | |
---|---|
Род дзейнасці | работнік сельскай гаспадаркі |
Дата нараджэння | 5 снежня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 2009 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьЗ 1959 года па 1972 год працавала звеннявой па вырошчванні льну ў калгасе «Прагрэс». У 1965 годзе яе звяно атрымала па 9,4 цэнтнеры ільносемя і 10,2 — ільновалакна з гектара або 2230 рублёў прыбытку, а ўсяго — 22300 рублеў. Гэтай сумы было дастаткова, каб купіць цэлую калону трактароў.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 годзе. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР VII—VIII скліканняў. Удзельнік ВДНГ 1967 года.
Узнагароды
правіць- Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
- Ордэн Леніна.
Літаратура
правіць- Рубитель Екатерина Захаровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 298.
- Рубитель Екатерина Захаровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 190.
- Рубіцель Кацярына Захараўна // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1997. — Кн. 1. — С. 503.