Кацярына Леанідаўна Міклашэвіч

Кацярына Міклашэвіч (нар. 25 студзеня 1992, Маладзечна, Беларусь) — беларуская футбалістка, брамнік. Выступала за юніёрскую і маладзёжную зборныя Беларусі.

Футбол
Кацярына Леанідаўна Міклашэвіч
Нарадзілася 25 студзеня 1992(1992-01-25)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства
Пазіцыя брамнік, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
ЖФК Універсітэт Віцебск
2010—2017 Мінск
2018 Бабруйчанка 6 (0)
2019 Нікэ Тбілісі[d]
2019 Atletico Oristano[d]
2020—2022 Лакаматыў Масква
2023—0000 Чартанава Масква
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванка ДЮСШ-1 г. Маладзечна, першым трэнерам была Алена Фёдараўна Адамчук. Прафесійную кар’еру пачала ў ЖФК «Універсітэт» (Віцебск), а ў 2010 годзе перайшла ў ЖФК «Мінск».

У 2018 годзе выступала за «Бабруйчанку», а потым адправілася ў падарожжы: «Макабі» Кір’ят-Ган (Ізраіль), «Нікэ» Тбілісі (Грузія), «Арыстана» (Італія)[3].

У 2020 годзе далучылася да маскоўскага «Лакаматыва». У студзені 2022 года ў яе завяршыўся кантракт, за каманду яна згуляла 16 матчаў[4]

Зноскі