Кацярына Сабеская

Кацярына Сабеская (польск.: Katarzyna Sobieska; 7 студзеня 1634, Золачаў, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — 29 верасня 1694, Варшава) — палітычная дзяячка, сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна III Сабескага.

Кацярына Сабеская
Яніна[d]
Яніна[d]
Нараджэнне 7 студзеня 1634(1634-01-07)[1][2]
Смерць 29 верасня 1694(1694-09-29)[1][2] (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Сабескія
Бацька Якуб Сабескі[d][3][2]
Маці Соф’я Тэафіла з Даніловічаў[d][3][2]
Муж Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі[4][2] і Міхал Казімір Радзівіл[5][4][…]
Дзеці Тэафіла Людвіка з Заслаўскіх[d][4][6], Аляксандр Януш Заслаўскі[6], Ефрасіння з Заслаўскіх[d][6], Караль Станіслаў Радзівіл, Ежы Юзаф Радзівіл, Багуслаў Крыштаф Радзівіл[d], Тэкля Адэлаіда з Радзівілаў[d], Ян Радзівіл[d], Людвік Радзівіл[d] і Мікалай Францішак Радзівіл[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кацярына Сабеская

Біяграфія

правіць

Сям’я Сабескіх паходзіла з шляхецкага магнацкага роду герба Яніна. Бацькам Кацярыны быў Якуб Сабескі, кракаўскі кашталян, маці — Сафія Тэафіла, спадчынніца роду Данілевіч. Сям’я жыла ў атрыманых у спадчыну ўладаннях прадзеда, Станіслава Жалкоўскага, у Жолкаўскім замку. Выхаваннем Кацярыны займалася маці, дзяўчына не атрымала класічнай адукацыі, дачку рыхтавалі да манастырскага жыцця.

Лічыцца, што ў юнацкія гады ў яе адбыўся раман з Дзмітрыем Вішнявецкім, ад яго нарадзіўся яе першы сын, якога пасля ўсынавіў першы муж Сабескай. У 1650 годзе маці выдае Кацярыну замуж за князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага з роду Астрожскіх, які быў старэйшы за нявесту амаль на 20 гадоў.

 
Выява Кацярыны Радзівіл (Сабескай) з галерэі Нясвіжскага замка

Пасля смерці мужа ў 1656 годзе Кацярына другі раз выйшла замуж у 1658 годзе за падчашага Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Казіміра Радзівіла, будучага падканцлера і польнага гетмана літоўскага.

 
Труна Кацярыны Радзівіл (Сабескай) у Нясвіжскім езуіцкім касцёле. Побач у меншых трунах знаходзяцца, як лічыцца, яе непаўналетнія дзеці.

Разам з мужам прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных каранацыі Міхаіла Вішнявецкага Карыбута1669) і роднага брата Яна III (у 1674). Разам з мужам здзейсніла паездку ў Італію (16771678), наведала Венецыю, Ларэта і Рым, а на зваротным шляху — Вену. Пасля смерці мужа ў 1680 годзе напераменку пражывала ў Варшаве, Жоўкве і Явораве. У 1691 годзе пакінула каралеўскі двор.

У апішнія гады жыцця займалася дабрачыннасцю, рабіла шмат каштоўных ахвяраванняў кляштарам, касцёлам і іншым дабрачынным установам. Нясвіжскаму езуіцкаму касцёлу Кацярына падарыла 40 тысяч злотых, там жа і была пахавана. Падчас жыцця яе называлі «мудрай Кацярынай», а брат-кароль у найбольш сур’ёзных момантах часта звяртаўся да яе за парадай.

Кацярына памерла ў Варшаве 29 верасня 1694 года з-за хваробы печані.

Сям’я

правіць

Ад першага шлюбу мела двух дзяцей: Аляксандра Януша Заслаўскага і Тэафілію Людвіку Заслаўскую.

Ад другога: Тэклу Адэлю, Яна і Людовіка, Мікалая Францішка, Багуслава Хрыстафора, Ежы Язэпа і Караля Станіслава.

Цікавыя факты

правіць

У крыпце Нясвіжскага касцёла езуітаў у асобным памяшканні знаходзіцца, як лічыцца, труна Кацярыны Сабескай. Вакол труны размешчаны каля дзясятка маленькіх трун, у якіх, згодна з паданнем, знаходзяцца дзеці Кацярыны Сабескай, якія памерлі ў дзяцінстве. З усіх дзяцей Кацярыны Сабескай толькі Караль Станіслаў дажыў да сталага ўзросту і стаў наступным нясвіжскім ардынатам.

Зноскі

  1. а б Katarzyna Radziwiłłowa (z domu Sobieska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 603.
  3. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 157. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. а б в Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 341. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  5. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  6. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 603–604.

Спасылкі

правіць