Адкрыць галоўнае меню

Кацярына Тэнчынская

(Пасля перасылкі з Кацярына Тэньчынская)

БіяграфіяПравіць

Сям'яПравіць

Кацярына нарадзілася ў 1544 годзе ў сям'і пазнейшага ваяводы кракаўскага Станіслава Тэнчынскага(польск.) бел.[3] і Ганны — дачкі Богуша Багавіцінавіча. Належыла да даўняга польскага графскага роду Тэнчынскіх(руск.) бел.[4]. Яе братам быў Ян Баптыста Тэнчынскі, ваявода бельскі, староста люблінскі[5]. Род графаў Тэнчынскіх адносіўся да ліку самых уплывовых і багатых фамілій Польскага каралеўства[1].

Першы шлюбПравіць

У 14-гадовым узросце маладую дзяўчыну аддалі замуж за слуцкага князя Юрыя Алелькавіча. Гэта адбылося ў маі 1558 года пасля велікодных свят[1]. Нявеста атрымала добрую адукацыю, пра што сведчаць яе лісты, і вызначалася розумам і сціпласцю[1]. Юрый быў праваслаўным, а Кацярына, хоць і належала да каталіцкай веры, добра ведала праваслаўнае багаслужэнне, бо яе маці таксама была праваслаўнай[1]. Амаль да канца свайго жыцця Кацярына не проста наведвала праваслаўныя багаслужэнні, але і была актыўнай апякункай праваслаўных цэркваў ва ўладаннях мужа[1].

Шлюб акрамя вялікага пасагу даў князям Слуцкім палітычную падтрымку роду Тэнчынскіх. Пасаг у 20 тысяч польскіх злотых[6], атрыманы за Кацярынай, складаўся з срэбра, перлаў, клейнотаў на 13 тысяч злотых і 10 тысяч коп грошай наяўнымі грашыма. Да таго ж ёй адышлі на Падляшшы маёнтак Семяцічы (мястэчка і 7 вёсак) і Орля(бел. (тар.)) бел.[1]. Узамен такога вялікага пасагу 25 мая 1558 года Юрый Слуцкі запісаў сваёй маладой жонцы вена на трэці ўсіх сваіх добр на 50 тысяч злотых[7]. Гэты запіс быў пацверджаны каралём праз некалькі дзён пасля яго выдання. У адказ Кацярына падпісала ліст, якім пацвярджала атрыманне ад бацькі ўсяго пасагу і адмаўлялася ад усіх прэтэнзій на бацькоўскія і мацярынскія маёнткі[8]. Яны павінны былі пасля смерці бацькі перайсці яе старэйшаму брату Яну Баптысце[1].

Праз год пасля вяселля Кацярына нарадзіла хлопчыка. Яго назвалі ў гонар бацькі Юрыем. Потым у Кацярыны нарадзілася яшчэ двое дзяцей — Сямён і Аляксандр[4].

У 1578 годзе, у 34 гады княгіня засталася ўдовай і багатай спадчынніцай нябожчыка мужа. Кацярына распараджалася княствамі і мноствам маёнткаў да паўналецця сыноў. Да ўсяго іншага, яна атрымала ад караля дадатковыя землі[4].

Другі шлюбПравіць

 
Кацярына Тэнчынская

Праз тры гады Кацярына зноў выйшла замуж. Яе выбраннікам стаў малады і багаты гетман Крыштаф Радзівіл. Яна стала яго трэцяй жонкай. Маладому мужу Кацярына нарадзіла яшчэ дваіх дзяцей — Крыштафа і Альжбету[4].

У 48-гадовым узросце Кацярына памерла 19 сакавіка 1592 года[9].

Сям'яПравіць

ПродкіПравіць

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Габрыэль Тэнчынскі(польск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Тэнчынскі(руск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна з Канінскіх(польск.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Станіслаў Тэнчынскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Іван Сямёнавіч Сапега
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Даброхна Сапега
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Кацярына Тэнчынская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Богуш Багавіцінавіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Богуш Міхал Багавіцінавіч
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Богушаўна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй Аляксандравіч Сангушка(укр.) бел.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фядора з Сангушкаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя Іванаўна Астрожская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

ДзеціПравіць

У культурыПравіць

Прыжыццёвы партрэт княгіні Кацярыны раней упрыгожваў карцінную галерэю Слуцкага замка[10], а зараз захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. Слуцкую княгіню адлюстраваў невядомы мастак. Як мяркуецца, карціна была напісана ад канца 1578 да сярэдзіны 1581 (паміж смерцю першага мужа і другім шлюбам). Лацінскі надпіс на палатне кажа: «Год панскі 1580. Кацярына, графіня з Тэнчына, божай ласкай княгіня слуцкая, свайго ўзросту 35 гадоў». На самой жа карціне княгіня выглядае значна старэй.

У крыніцах падаецца, што аўтарам партрэту быў невядомы польскі жывапісец, магчыма Марцін Кобер(руск.) бел.[11]. Паводле іншай версіі згодна архіўных звестак і даследаванняў вучонага-гісторыка А. Грыцкевіча гэты партрэт быў напісаны ў Слуцку і, верагодна, мясцовым мастаком[12]. Аналіз жывапісных асаблівасцей твора сведчыць пра знаёмства аўтара партрэта з кракаўскай мастацкай школай. Гэта не выпадкова, бо княгіня была родам з Кракава і сувязі слуцкага княжацкага двара з польскай сталіцай існавалі. Гэта ўзор распаўсюджанага ў той час тыпу «сармацкага партрэта»[13].

У 1988 годзе Міхаіл Самуілавіч Басалыга стварыў каляровую літаграфію «Слуцкая княгіня Кацярына Ценчынская Алелькавіч»[14].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Скеп’ян, А. А. Князі Слуцкія. — Мінск: Беларусь, 2013. — 246 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-01-1049-7.
  2. Genealogia TĘCZYŃSCY (польск.) 
  3. Радзивилл, Христофор (младший) (руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Слуцкая княгиня Екатерина (руск.) 
  5. Jan Baptysta Tęczyński (польск.) 
  6. AGAD. AR. D. XXIII. T. 116. Pl. 1. S. 31.
  7. AGAD. AR. Zb. Dok. Pergam. № 7737.
  8. AGAD. AR. Zb. Dok. Pergam. № 7739.
  9. Смерть одного рода (руск.) 
  10. Картинная галерея Слуцкого замка (руск.) 
  11. Вялікае Княства Літоўскае. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. — С. 138
  12. Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 4. — 64 с.
  13. Партрэтны жывапіс
  14. Каталог музея