Кацярына Сяргееўна Уласевіч
Кацярына Уласевіч (нар. 3 сакавіка 1991, Мічурынск, Тамбоўская вобласць) — футбалістка, брамнік жаночай футбольнай каманды «Дынама-БДУФК» (Мінск).
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Кацярына Сяргееўна Уласевіч | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
3 сакавіка 1991[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | Брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьЗ’яўляецца выхаванкай «ВАР-Зорка» (Звянігарад), тут яна дэбютавала ў 2009 годзе на дарослым узроўні. У сезоне 2011/2012 гуляла за клуб «Мардовачка», у 2013 годзе перайшла ў «Расіянку». Затым правяла два сезоны ў складзе «Разань-ВДВ». Таксама ў пачатку кар’еры выступала ў пляжным футболе за маскоўскі «Лакаматыў». Акрамя таго, Уласевіч гуляла ў складзе маладзёжнай зборнай Расіі па футболе.
У 2016 годзе перайшла ў турэцкі клуб «Бешыкташ» і згуляла 21 матч у чэмпіянаце Турцыі. Вясной 2018 года выступала за румынскую каманду «Алімпія», а ўвосень таго ж года далучылася да каманды «Амед» (Стамбул). У пачатку 2019 года падпісала кантракт з краснаярскім «Енісеем» і правяла сезон у якасці асноўнай брамніцы. У 2020 годзе гуляла ў складзе жаночай каманды «Нёмана».
У студзені 2021 года падпісала кантракт з «Дынама-БДУФК»[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Ekaterina Ulasevich // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кацярына Уласевіч — футбалістка «Дынама-БДУФК». Архівавана 20 мая 2021.